З пачатку тыдня ў Беларусі патанула шэсць чалавек — сярод іх двое дзяцей
27 чэрвеня, Позірк. На гэтым тыдні ў Беларусі патанула шэсць чалавек, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных статыстыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У панядзелак, 24 чэрвеня, знойдзеныя целы двух патанулых мужчын — каля вёскі Грабаўка (Гомельскі раён) і ў гарадскім пасёлку Бешанковічы (Віцебская вобласць).
25 чэрвеня таксама патанула два чалавекі — 9-гадовы хлопчык у вёсцы Магдалін Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць) і і мужчына ў вёсцы Цюхінічы (Брэсцкі раён).
У сераду вада забрала жыцці мужчыны каля вёскі Жукаў Барок Стаўбцоўскага раёна (Мінская вобласць) і падлетка 2009 года нараджэння — у Беразіно (Мінская вобласць).
На прэс-канферэнцыі 12 чэрвеня спікер МНС Яўген Бараноўскі паведаміў, што з пачатку купальнага сезона, які афіцыйна пачаўся 1 траўня, у Беларусі на водах загінула 50 чалавек, з іх чацвёра дзяцей.
Ён акцэнтаваў увагу на адказнасці бацькоў за бяспеку дзяцей, рэгламентаваную пастановай Саўміна ад 18 жніўня 2023 года № 543 “Аб ахове жыцця людзей на водах”, якая забараняе дзецям да 14 гадоў наведваць вадаёмы без суправаджэння дарослых, а дзяцей да шасці гадоў рэкамендаваў “трымаць на адлегласці выцягнутай рукі, не выпускаць з выгляду”.
“Дзеці тонуць моўчкі <…>, хутка сыходзяць пад ваду, часам нават незаўважна для навакольных, нават калі там ёсць шмат людзей якія плаваюць побач”, — канстатаваў ён.
Паводле звестак ТРВОД, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 — годам раней 25 (-16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+