Дэмсілы абмеркавалі з прэзідэнтам ПАСЕ экспертызу праекта “Канстытуцыі новай Беларусі”
28 чэрвеня, Позірк. Прававую экспертызу праекта “Канстытуцыі новай Беларусі” Венецыянскай камісіяй сярод іншага абмеркавала дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл на сустрэчы з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Теадорасам Русапуласам.
Дарадца дэмлідара Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, словы якога прыводзіць “Парламенцкі канал”, заявіў, што бакі “правялі час у абмеркаванні супольных прапановаў”. Гаворка ішла пра падпісанне дамовы аб супрацы ПАСЕ і дэмсілаў, стварэнне дэпутатскай групы “сяброў дэмакратычнай Беларусі”, прадстаўніцтве дэмсіл ў асамблеі.
Акрамя таго, была абмеркаваная сітуацыя ў Беларусі і падтрымка мабільнасці беларусаў. Дэмсілы ўзнялі пытанне імплементацыі даклада ПАСЕ аб вымушанай міграцыі беларусаў у нацыянальнае заканадаўства краін — членаў асамблеі.
Венецыянская камісія (афіцыйная назва — Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права) — кансультатыўны орган па канстытуцыйным праве, створаны пры Савеце Еўропы ў 1990 годзе. З 2002 года ўдзельнічаць у працы камісіі могуць і краіны, якія не ўваходзяць у СЕ.
У 2022 годзе дэмсілы падрыхтавали праект “Канстытуцыі новай Беларусі”, дакумент абмяркоўваецца на адмысловым сайце.
Ціханоўская, віншуючы суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі 15 сакавіка, заявіла, што дэмсілы “у адрозненне ад рэжыму”, імкнуцца да адкрытага дыялогу. У сувязі з гэтым дэмлідар заклікала беларусаў далучыцца да абмеркавання праекта “Канстытуцыі новай Беларусі” на платформе “Новая Беларусь”, дасылаць свае прапановы электронную пошту або ў тэлеграм-бот.
Лябедзька ў інтэрв’ю “Позірку” паведаміў, што праект “Канстытуцыі новай Беларусі” прайшоў тры чытанні.
“Мы прайшлі аўдыт і атрымалі пазітыўную адзнаку больш за 40 вядучых міжнародных спецыялістаў у галіне канстытуцыйнага права. Маем станоўчую адзнаку Венецыянскай камісіі ў дачыненні да палітычнай сістэмы, закладзенай у праекце КНБ. Але пакуль гэта коска, а не кропка”, — сказаў палітык, дадаўшы, што пачынаецца праца “над 20 законапраектамі ў развіццё і дапаўненне праекта”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаПры адсутнасці “моцнага шоку” дэвальвацыі беларускага рубля ў 2025 годзе не адбудзецца, лічыць эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе траціна навуковых заданняў у Беларусі тычылася "найвышэйшых тэхналагічных укладаў" — ДКНТМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства