Праваабаронцы пацвердзілі вынясенне ў Беларусі смяротнага выраку грамадзяніну Германіі
19 ліпеня, Позірк. Праваабарончы цэнтр “Вясна” пацвердзіў факт таго, што 24 чэрвеня Мінскі абласны суд вынес смяротны вырак 30-гадоваму грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру.
Першым інфармацыю пра прыгавор са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіў тэлеграм-канал “МотолькоПомоги”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, справа нібыта тычылася дачынення Крыгера да беларускага добраахвотніцкага палку імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, аднак вайсковае фарміраванне не пацвердзіла СМІ якую-небудзь сувязь з гэтым мужчынам.
На гэты момант невядома, ці быў абскарджаны вырак, ці набыў ён моц.
Крымінальную справу на Крыгера, як паведамляў “Позірк”, Мінаблсуд разглядаў з 6 чэрвеня. Грамадзянін ФРГ абвінавачваўся паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.
Праваабаронцы тады заявілі, што гэта першы вядомы ім працэс за “наёмніцтва”, адзначыўшы, што сутнасць абвінавачанняў незразумелая.
Ч. 3 арт. 289 КК звязаная з дзеяннямі, “здзейсненымі арганізаванай групай, або з прымяненнем аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі, або з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных або біялагічных рэчываў або спалучанымі з забойствам чалавека”. Санкцыя па ёй — пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 25 гадоў са штрафам або без штрафу, пажыццёвае пазбаўленне волі або смяротнае пакаранне.
Паводле даных праваабаронцаў, Крыгер нарадзіўся ў нямецкай сталіцы, мае непаўналетняе дзіця. Працаваў санітарам-выратавальнікам у Нямецкім Чырвоным Крыжы, афіцэрам па спецыяльнай бяспецы ў амбасадзе ЗША ў Берліне. З гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам, спецыялізаваўся на хуткай медыцынскай дапамозе.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка