У сістэме сацстрахавання Польшчы зарэгістравана больш за 134 тыс. беларусаў
23 ліпеня, Позірк. На канец чэрвеня 2024 года ў сістэме сацыяльнага страхавання Польшчы (ZUS) было зарэгістравана больш за 134 тыс. грамадзян Беларусі, за год іх колькасць павялічылася на 12 тыс., паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на даныя ZUS.
Сярод замежнікаў, якія жывуць у Польшчы і фігуруюць у гэтай сістэме, беларусы на другім месцы. Па колькасці яны саступаюць украінцам (771 тыс.), але апярэджваюць грузінаў (27 тыс.).
У ZUS чалавека рэгіструе працадаўца. У страхоўку працаўладкаванага члена сям’і можна дадаваць мужа ці жонку, дзяцей (у тым ліку ўсыноўленых, узятых пад апеку), унукаў, родных па ўзыходзячай лініі (бацькоў, дзядуляў і бабуль у выпадку, калі яны вядуць агульную гаспадарку з застрахаваным).
Паводле даных Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы, на 31 снежня 2023 года ў краіне пражывала 118.562 грамадзяніны Беларусі з сапраўдным дакументам, які выдадзены ў Польшчы і дае права знаходзіцца на тэрыторыі краіны.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+