“Кошт урада”: На цэны ціснуць узрослыя заробкі і танныя крэдыты
26 ліпеня, Позірк. Чэрвеньскае падаражанне тавараў у спажывецкім кошыку беларусаў укладваецца ў вызначаны ўрадам 6-працэнтны калідор гадавой інфляцыі, аднак глыбокая “дэкампазіцыя росту цэн” выкрывае “некаторыя дысбалансы”, адзначае праект “Кошт урада”.
Паводле даных Нацыянальнага банка, звярнулі ўвагу эксперты, у мінулым месяцы 48,2% тавараў у спажывецкім кошыку ў гадавым выражэнні падаражэла ў рамках 5% (у траўні — 42,6%).
Павялічылася доля тавараў, цэны на якія ўзраслі больш як на 10%. Удзельная вага прадукцыі, якая падаражэла ў дыяпазоне 5–10%, скарацілася з 23,1% у траўні да 20,8% у чэрвені; той, што патаннела — з 18,4% да 14,3%.
Цэнавае рэгуляванне, на думку экспертаў, па-рознаму працуе ў розных сегментах рынку: “Недзе цэны атрымліваецца стрымліваць эфектыўна, недзе — не. Гэта стварае дысбалансы, бо рыначныя сілы не могуць самастойна выраўнаваць цэнавую сітуацыю”.
Аналітыкі канстатавалі, што на цэны працягваюць чыніць ціск узрослыя заробкі і танныя крэдыты.
“Крайнімі пакуль застаюцца сфера гандлю і вытворчасць, дзе зніжаецца рэнтабельнасць, расце пагроза банкруцтваў, — падкрэслівае “Кошт урада”. — Насельніцтва пакуль гэтага не адчувае. І ключавое слова тут — “пакуль”. Бо ў канчатковым рахунку менавіта па кішэні насельніцтва заўсёды б’е вяртанне да рынкавых раўнавагаў пасля таго, як даводзіцца адмовіцца ад ручнога рэгулявання”.
На фоне залішняга попыту ў эканоміцы і перагрэтага рынку працы выдаткі прадпрыемстваў растуць высокімі тэмпамі, аднак іх “перанос на спажывецкія цэны па-ранейшаму з’яўляецца вельмі стрыманым”, заявіў на анлайн-брыфінгу 22 ліпеня старэйшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
Паводле даных Белстата, спажывецкія цэны ў чэрвені 2024 года выраслі на 0,6%, з пачатку года — на 3,4%, у гадавым выражэнні — на 5,8%.
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў чэрвені 2024 года склаў 2.270 рублёў — на 50,8 рубля больш (+2,29%), чым у траўні (2.219,2).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+