Рэжым могуць зацікавіць толькі прафесіяналы — Латушка аб прапанове абмяняць палітвязняў на арыштаваных агентаў КДБ
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 8 жніўня 2024 года ў 22:42
8 жніўня, Позірк. “Абмен палітвязняў, якія знаходзяцца ў турмах рэжыму Лукашэнкі, на арыштаваных у Еўропе агентаў беларускіх спецслужбаў нельга выключаць”, — заявіў “Позірку” намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, каментуючы выказванні вядомага балгарскага журналіста-расследавальніка Хрыста Грозева аб магчымых кроках Захада па вызваленні ў Беларусі грамадзян, асуджаных з палітычных матываў.
У інтэрв’ю нямецкай медыякампаніі Deutsche Welle Грозеў заявіў, што “цяпер ужо ёсць арыштаваныя беларускія кдбшнікі ў Еўропе, таму што яны выконвалі заказы па тэрарызме з Крамля”. “І я думаю, што яшчэ больш будзе такіх арыштаваных, бо Крэмль выкарыстоўвае беларускія спэцслужбы як пасярэднікаў для таго, каб не пакідаць слядоў. Я думаю, што менавіта вось гэтыя арыштаваныя мусяць быць абмененыя на беларускіх палітвязняў”, — сказаў расследавальнік.
“Хутчэй гэта магчымы сцэнар. Аднак, — падкрэсліў Латушка, — неабходна разумець, што мы ўкладваем у слова “агент”. Агенты, якія затрыманыя на тэрыторыі шэрагу еўрапейскіх краін і нават асуджаныя на розныя тэрміны зняволення, як, напрыклад, у Польшчы, паводле той інфармацыі, якую мы маем з публічных крыніц, ажыццяўлялі разавыя дзеянні ў інтарэсах спецслужбаў. То бок не з’яўляліся прафесійнымі супрацоўнікамі спецслужбаў і наўрад ці іх вяртанне ў Беларусь можа знаходзіцца ў інтарэсах рэжыму Лукашэнкі. Хутчэй за ўсё, яны не валодаюць інфармацыяй, важнай для рэжыму, таму рэжым не будзе змагацца за іх абмен і вяртанне ў Беларусь”.
“Калі ж гаворка ідзе пра прафесійных супрацоўнікаў спецслужбаў, афіцэраў, то публічна нам невядома пра такія прыклады затрыманняў на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаваў. Калі ж гэта мае месца, вось тут сапраўды можа з’явіцца матывацыя ў рэжыма вярнуць іх на радзіму”, — лічыць Латушка.
Палітык “не стаў бы выключаць, што на тэрыторыі краін — сяброў Еўрапейскага саюза сярод затрыманых могуць знаходзіцца прафесійныя супрацоўнікі спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі”. “І калі гэта так, то, магчыма, такія варыянты абмену разглядаюцца. Але трэба разумець, што заўсёды яны маюць выключна канфідэнцыйны, закрыты характар”, — падкрэсліў ён.
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек
- ЭканомікаПры адмене цэнавага кантролю інфляцыя не перавысіць 10% — эксперт BEROC ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 37 палітвязняў, вызваленых па памілаванні 16 верасня
- Палітыка
Ютуб-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакаваныя ў Літве
- Эканоміка
Беларускую эканоміку чакае “павольнае астыванне” — BEROC
- ЭканомікаБеларускую эканоміку чакае "павольнае астыванне" — BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латушка прысвяціў прэмію “Салідарнасць” свайму бацьку і братам і паабяцаў “давесці барацьбу да канца”
- ПалітыкаЛатушка прысвяціў прэмію "Салідарнасць" свайму бацьку і братам і паабяцаў "давесці барацьбу да канца" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Па патрабаванні гомельскай пракуратуры песні гурта Tor Band выдаленыя з прыкладання "Яндэкс Музыка"
- Грамадства
Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латвія звярнулася да ўладаў Беларусі з нагоды знікнення свайго грамадзяніна
- Палітыка
Названыя прозвішчы 27 палітвязняў, памілаваных 16 верасня
- Палітыка, Эканоміка
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара Галаватага і БКК
- Палітыка
Мінабароны незадаволенае тым, што Беларусь не запрашаюць назіраць за заходнімі вучэннямі
- Палітыка
Змітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачанні ў "злосным непадпарадкаванні" адміністрацыі калоніі
- ГрамадстваУлады маюць намер ліквідаваць аб'яднанні "Бізнес-ініцыятыва" і "Дзеці ХХІ стагоддзя"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Праваабаронцы: Па справе праекту "Адукаванка" праходзяць затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі
- Палітыка
НАТО рыхтуецца да канфлікту супраць "нашых дзяржаў", сцвярджае камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі
- Грамадства
У Гомельскай вобласці 19 верасня будуць гучаць сірэны
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 18 верасня
- Палітыка, ЭканомікаДМК заявіў пра рост паступлення мытных плацяжоў без пазначэння аб'ёму — праз службовую таямніцуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
Паводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС
- Грамадства, ЭканомікаПаводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
АДКБ стварае пагрозы бяспецы і існаванню Арменіі, заявіў Пашынян