Украінскае аб’яднанне “За дэмакратычную Беларусь” у гадавіну выбараў заклікала да падтрымкі беларусаў
9 жніўня, Позірк. Міжфракцыйнае аб’яднанне “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай радзе Украіны ў чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года заклікала партнёраў “падтрымаць беларусаў, якія працягваюць змагацца з рэжымам [Аляксандра] Лукашэнкі ўнутры краіны і за яе межамі”.
Дакумент, прысвечаны гадавіне, апублікаваў яго кіраўнік Аляксей Ганчарэнка ў сацсетцы Х. У ім адзначаецца, што за мінулыя чатыры гады праз палітычныя рэпрэсіі “самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў” у Беларусі прайшло не менш за 50 тыс. чалавек.
Парламенцкі блок нагадвае, што Лукашэнка, “які знаходзіцца ва ўладзе 30 гадоў, адкрыта ганарыцца званнем “апошняга дыктатара Еўропы” і “зрабіў усё, каб краіна стала дэ-факта акупаваная Расіяй”.
“Цяпер дыктатар працягвае пашыраць супрацоўніцтва з іншымі аўтарытарнымі рэжымамі — Іранам і Паўночнай Карэяй — працягваючы аддаляць Беларусь ад дэмакратычнага і эканамічнага развіцця”, — адзначылі ў аб’яднанні.
Лукашэнка, зазначаецца ў заяве, павінен знаходзіцца не ў прэзідэнцкім палацы, а “ў Гаазе на лаве падсудных”.
Таксама гучыць заклік да прэзідэнта Ўладзіміра Зяленскага, Кабінету міністраў і Вярхоўнай радзе аб прызнанні на дзяржаўным узроўні Беларусі краінай, дэ-факта акупаванай Расіяй.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+