На думку Лукашэнкі, “самай вялікай праблемай” Беларусі з’яўляецца дэмаграфічная сітуацыя
1 жніўня, Позірк. Беларусі неабходна больш насельніцтва, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня падчас паездкі ў Камянецкі раён (Брэсцкая вобласць).
“Самая вялікая праблема для нас зараз ужо не эканамічная (хоць усё, што ад эканомікі), а дэмаграфічная”, — цытуе яго прэс-служба.
Лукашэнка заявіў, што “дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць шматдзетныя сем’і”. У той жа час на фоне жадання павялічыць насельніцтва краіны і запэўненняў у перманентнай дапамозе шматдзетным сем’ям ён “часам думае”, што “мы проста можам не вытрымаць у нейкі год такой падтрымкі”.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на пачатак 2023 года ў Беларусі пражывала 9 млн 200 тыс. 617 чалавек — на 0,6% менш, чым на пачатак 2022-га (9 млн 255 тыс. 524). Колькасць моладзі ва ўзросце 14–30 гадоў складала 1 млн 640 тыс. 287 чалавек (-1,4% у параўнанні з пачаткам 2022-га; 1 млн 663 тыс. 261).
15 жніўня 2022 года акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова заяўляла “Позірку”, што ў бліжэйшы час “дэмаграфічны трэнд наўрад ці зменіцца”.
“Не варта чакаць павелічэння нараджальнасці, якая ў перспектыве магла б запаволіць працэс старэння насельніцтва, — сказала яна. — У кожнай краіне, якая дасягае пэўнага ўзроўню эканамічнага развіцця, нараджальнасць пачынае падаць. У Беларусі да гэтага дабавіліся пандэмія, потым палітычны і эканамічны крызіс”.
“Многія людзі адкладаюць рашэнне нарадзіць дзіця ў краіне, якую так ліхаманіць. Калі першае дзіця нехта і захоча нарадзіць, наконт другога і трэцяга ўзнікнуць справядлівыя сумненні”, — дадала эксперт.
З пачатку палітычных рэпрэсій у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з краіны з’ехала некалькі соцень тысяч чалавек.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка