Польская паліцыя шосты дзень шукае 12-гадовую беларуску

12 жніўня, Позірк. У Паморскім ваяводстве Польшчы абвешчаная ў вышук 12-гадовая беларуска Злата Краўчанка з Гродна.
Абвестка пра знікненне дзяўчынкі з’явілася на сайце мясцовай паліцыі 7 жніўня: адшукваецца дзіця ростам 150 см, 2012 года нараджэння, з цёмнымі валасамі, без асаблівых прыкмет. Апошняе месца жыхарства — горад Прушч-Гданьскі.
Прэс-сакратар Прушч-Гданьскага раённага аддзялення паліцыі паведаміў мясцоваму гарадскому парталу, што дзяўчынка,”паводле інфармацыі, сабранай супрацоўнікамі паліцыі, верагодна, выехала з маці з Польшчы ў Беларусь”.
Звесткі пра беларуску застаюцца на старонцы паліцыі сярод тых, каго шукаюць.
За першую палову 2024 года колькасць легалізаваных у Польшчы беларусаў вырасла на 10% і дасягнула 131,3 тыс. (на канец 2023 года іх было каля 119 тыс.).
На 31 траўня 2024 года часовы від на жыхарства быў у 79.149 грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы, пастаянны — у 41.886, дадатковая абарона — у 7.495, карта рэзідэнта ЕС — у 1.331, часовая абарона — у 629, статус уцекача — у 670.
З пачатку гэтага года прынята 24.214 заяў на легалізацыю (Мазавецкае ваяводства — 9.264, Падляскае — 3.946, Вялікапольскае — 2.099, Малапольскае — 1.662, Паморскае — 1.621).
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства