Улады плануюць дапоўніць КК артыкулам, які прадугледжвае да 8 гадоў зняволення за гвалт у дачыненні да былога прэзідэнта
12 жніўня, Позірк. У Крымінальны кодэкс прапанавана ўвесці артыкул 3661, які прадугледжвае пакаранне за “гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да прэзідэнта”, а таксама “прэзідэнта, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў”.
Гэта вынікае з апублікаванага 12 жніўня на Нацыянальным прававым партале праекта закона “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”.
Указаны артыкул будзе накладваць адказнасць таксама за гвалт і ў дачыненні да членаў сям’і прэзідэнта і былога прэзідэнта.
Пакаранне паводле арт. 3661 КК прапануецца ўстанавіць у выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
Артыкулы 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) і арт. 368 (абраза прэзідэнта) КК, згодна з законапраектам, дапаўняюцца словамі “прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў”.
Праект закона прадугледжвае пашырэнне арт. 57 КК (пазбаўленне волі на пэўны тэрмін) часткай 11, згодна з якой пазбаўленне волі не прызначаецца асобам, якія ўпершыню ўчынілі злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, ці менш цяжкае злачынства, не спалучанае з ужываннем гвалту альбо пагрозай яго прымянення. Дзеянне ч. 11 прапанавана прымяняць да жанчын і адзінокіх мужчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў або дзяцей-інвалідаў, інвалідам I групы. Выключэнне — асобы, “якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Законапраект утрымлівае змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс (КПК).
Прапануецца не выкарыстоўваць заключэнне пад варту ў якасці меры стрымання ў дачыненні да падазраванага або абвінавачанага ў здзяйсненні менш цяжкага злачынства супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, непаўналетніх, якія пакутуюць цяжкімі захворванням. Таксама ў спісе жанчыны і адзінокія мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, дзяцей-інвалідаў, падазраваныя або абвінавачаныя ў здзяйсненні менш цяжкіх злачынстваў, не спалучаных з замахам на жыццё і здароўе чалавека.
Ва ўсіх пералічаных выпадках выключэннем з’яўляецца падазрэнне або абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў “экстрэмісцкай накіраванасці”.
Пад такім злачынствам у праекце КК “разумеецца злачынства, спалучанае са здзяйсненнем наўмысных дзеянняў, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі да экстрэмізму, <…> здзейсненае па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або варажнечы, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці альбо па матывах варожасці або варажнечы ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы”.
Па сутнасці, гаворка ідзе пра артыкулы КК, паводле якіх масава асуджаюць палітвязняў.
Згодна з законапраектам, змягчаецца пакаранне паводле арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула зніжана з 10 гадоў пазбаўлення волі да 8. Мінімальнае пакаранне за захоўванне наркатычных сродкаў змененае на арышт або абмежаванне волі да пяці гадоў замест абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
На тэму далейшага знаходжання ва ўладзе Лукашэнка разважаў 10 жніўня ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць) падчас размовы з групай людзей, прадстаўленай як жыхары аграгарадка Гарадзішча.
Адна з прысутных на сустрэчы папрасіла Лукашэнку ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе. “Я ўжо публічна пачынаю казаць усім вам: вы павінны прывыкаць да таго (я вас распесціў трошкі), што прэзідэнт будзе іншы, — адказаў ён. — Не, я не кажу, [што] заўтра я вас кіну, паслязаўтра і іншае… Ну, усякае ў жыцці бывае. Вы павінны прывыкаць да таго, што я не вечны, як і ўсе”.
31 траўня намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс заявіла, што крымінальныя артыкулы, якія тычацца звыш 90 складаў злачынстваў (па 36 з іх цяпер безальтэрнатыўныя санкцыі), плануецца дапоўніць больш мяккімі пакараннямі, не звязанымі з пазбаўленнем волі.
18 ліпеня на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда Лукашэнка прызнаў, што прынятыя ў Беларусі нарматыўна-прававыя акты “не заўсёды працуюць на практыцы” — і гэта “вялікая бяда”.
21 ліпеня Чупрыс паведаміла, што Лукашэнка даручыў здзейсніць “тэктанічны разлом у заканадаўстве”.
На наступны дзень Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі абвясціў аб пачатку збору прапаноў грамадзян і арганізацый па праблемных пытаннях заканадаўства.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка