75-гадоваму кіроўцу прад’яўленыя крымінальныя абвінавачванні за ДТЗ з гібеллю супрацоўніка ДАІ

25 верасня, Позірк. Аб устанаўленні абставінаў дарожна-транспартнага здарэння, у якім загінуў супрацоўнік ДАІ, паведаміў Следчы камітэт.
Паводле даных следства, удзень 14 траўня 75-гадовы кіроўца аўтамабіля “Опель” рухаўся па аўтамабільнай дарозе Р-58 Мінск — Калачы — Мядзел у напрамку Мядзела (Мінская вобласць). Праязджаючы 10-ы кіламетр названай аўтадарогі, ён “здзейсніў наезд на інспектара ДАІ, які забяспечваў бяспеку дарожнага руху”.
У выніку ДТЗ супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх пазней памёр у бальніцы.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, быў праведзены агляд месца аварыі, зафіксаваныя дарожная абстаноўка і следавая карціна, адноўленая траекторыя руху транспартнага сродку, а таксама, як адзначае СК, прааналізаваныя “магчымыя дзеянні ўдзельнікаў дарожнага руху ў момант сутыкнення”.
У выніку ведамства прыйшло да высновы, што кіроўца “меў магчымасць загадзя назіраць рэгуліроўшчыка, які знаходзіўся на праезнай частцы і падаваў зразумелыя сігналы аб забароне далейшага руху прама і неабходнасці з’езда направа”.
Звяртаецца ўвага, што побач з супрацоўнікам ДАІ знаходзіўся службовы аўтамабіль з уключанымі пробліскавым маячком сіняга колеру і аварыйнай светлавой сігналізацыяй, што “патрабавала ад кіроўцы зніжэння хуткасці”.
“Нягледзячы на гэта, абвінавачаны праявіў няўважлівасць да дарожнай абстаноўцы, парушыў патрабаванні правілаў дарожнага руху, не выканаў сігналы рэгуліроўшчыка, не прыняў мер да зніжэння хуткасці і працягнуў рух прама, здзейсніўшы наезд на супрацоўніка органаў унутраных спраў, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Следчымі былі дапытаныя абвінавачаны, пацярпелыя і сведкі, праведзеныя следчыя эксперыменты, вывучаныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы заключэнні экспертных даследаванняў, а таксама відэазапісы з відэарэгістратараў.
Як падкрэслівае СК, на допытах сведкі пацвердзілі, што “дзеянні інспектара ДАІ былі відавочныя і зразумелыя ўсім удзельнікам руху, акрамя аднаго кіроўцы, які праігнараваў сігналы і паспрабаваў аб’ехаць рэгуліроўшчыка”.
Згодна з всновамі эспертаў, аўтамабіль “Опель” знаходзіўся ў спраўным тэхнічным стане, хуткасць яго руху перад наездам складала каля 82 км/г, што дазваляла “бяспечна выканаць манеўр перастраення ў правую паласу і з’ехаць з дарогі”.
У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
МУС Беларусі паведаміла 14 траўня аб учыненым у Мінскай вобласці наездзе на супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі пры нясенні ім “службы ў забеспячэнні дарожнай бяспекі”. Паведамлялася, што на месца здарэння “асабіста выбыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў”.
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ) у той жа дзень удакладніў, што наезд адбыўся на 10-м км аўтадарогі Р-58 паблізу в. Якубовічы Мінскага раёна.
21 траўня ў тэлеграм-канале “Сям’я МУС” паведамлялася пра смерць 40-гадовага супрацоўніка ДАІ Пятра Масалбасава. Прычынай былі названыя траўмы, атрыманыя пры выкананні службовых абавязкаў.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


