Мінск 14:24

Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

25 верасня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 верасня.

Курс долара знізіўся да 3,0276 рубля (-0,13%; -0,004), юаня — да 4,5145 за 10 (-0,35%; -0,016), еўра — да 3,441 (-0,2%; -0,007).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5914 за 100 (+0,2%; +0,0071).

На гэтым працоўным тыдні (21–25 верасня) курс долара вырас на 0,14% (з 3,0234 да 3,0276 рубля); юаня — знізіўся на 0,1% (з 4,5191 да 4,5145 за 10), еўра — на 0,77% (з 3,4676 да 3,441), расійскага рубля — на 0,12% (з 3,5957 да 3,5914 за 100).

У студзені — жніўні 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,72% (з 2,9027 да 3,0396 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз, гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР.

На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 9,43% (з 78,2267 да 85,6007 рубля), і Украіна — 5,10% (з 42,3878 да 44,5505 грыўны). Менш вырасла афіцыйная каціроўка долара ў Малдове — на 2,93%, Латвіі, Літве, Эстоніі (уваходзяць у зону еўра) — на 1,33%, Таджыкістане — на 0,07% і Кыргызстане — на 0,04%.

Не змяніліся курсы ў Азербайджане (дынаміка адсутнічае з 7 сакавіка 2018 года; курс зафіксаваны на адзнацы 1,7 маната) і Туркменістане (дынаміка адсутнічае з 1 студзеня 2015 года; 3,5 маната).

Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 1,86% (з 12.025,33 да 11.801,23 сума), Грузіі — на 3,06% (з 2,6951 да 2,6125 лары), Арменіі — на 4,43% (з 381,36 да 364,47 драма) і Казахстане — на 7,52% (з 502,57 да 464,77 тэнге).

Падзяліцца: