Лукашэнка ў кантэксце забароны на ўезд беларускіх аўто абвінаваціў Вільнюс ў дзеяннях супраць свайго народа

15 жніўня, Позірк. У Літве “няма адказных палітыкаў”, таму “абмяркоўваць іх палітыку” не варта.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня у інтэрв’ю тэлеканалу “Россия” адносна забароны ўезду на тэрыторыю краіны аўтамабіляў з беларускімі нумарамі.
“Я на вашым месцы многія б пытанні, якія тычацца Літвы, і не каментаваў. Таму што яны не ведаюць самі, што робяць. Гэта вар’яты, самыя сапраўдныя вар’яты. Ну што пра іх казаць”, — цытуюць Лукашэнку беларускія дзяржСМІ.
Ён пры гэтым заявіў пра плюсы такога рашэння з эканамічнага пункту гледжання: “Нашы перастануць вывозіць (хоць зараз паменш стала) грошы за межы Беларусі і Расіі. Тое ж самае расіяне. Грошы застануцца тут. Гэты так званы эканамічны турызм — гэта вялізныя сродкі, якія вывозіліся адсюль”.
Адзначыўшы, што “літоўскія палітыкі робяць усё, што не падабаецца грамадзянам у Літве”, Лукашэнка ахарактарызаваў літоўцаў як “вельмі працавітых з савецкіх часоў людзей”, станоўча адазваўшыся аб прамысловасці рэспублікі ў часы СССР: “Цяпер у іх нічога няма. А калі так званае літоўскае — гэта значыць немцы пабудавалі завод, яшчэ нехта”.
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза зацвердзіў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
У рамках іх імплементацыі з 18 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забаронена ўязджаць у Літву, пры гэтым да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камерцыйных мэтах.
14 жніўня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла ў інтэрв’ю Deutsche Welle, што Лукашэнка “радуецца, калі закрываюць межы, забараняюць уязджаць машынам на беларускіх нумарах на тэрыторыю суседніх краін”.
Офіс Ціханоўскай працягвае перамовы з літоўскім бокам аб спрашчэнні ўезду ў краіну аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка 15 жніўня.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Твярячус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Віншуючы 16 лютага народ Літвы з Днём аднаўлення літоўскай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на паляпшэнне адносін з народам гэтай балтыйскай краіны, абвінаваціўшы ў праблемах, якія існуюць, палітыкаў.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


