З пачатку жніўня на аб’ектах АПК ад агню пацярпела не менш за дзевяць адзінак тэхнікі і абсталявання
16 жніўня, Позірк. У першай палове жніўня агнём знішчана альбо пашкоджана не менш за дзевяць адзінак тэхнікі і абсталявання, якія належаць прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу, сведчыць праведзены “Позіркам“ маніторынг паведамленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Пры транспарціроўцы збожжа ў Карэліцкім раёне (Гродзенская вобласць) 2 жніўня загарэўся грузавік МАЗ-5551. Агнём пашкоджаныя кабіна і маторны адсек.
Абсталяванне маторнага адсека і лакафарбавае пакрыццё кузава пацярпелі ў выніку загарання 3 жніўня ў Горацкім раёне (Магілёўская вобласць) збожжаўборачнага камбайна КЗС-1218 “Палессе GS12”.
4 жніўня ў Пружанскім раёне (Брэсцкая вобласць) загарэўся збожжаўборачны камбайн CLAAS Lexion 670. Пры яго тушэнні атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны мужчына 1971 года нараджэння. Машына знішчаная, у бункеры пашкоджаныя 6 тон пшаніцы.
У гэты ж дзень у выніку загарання збожжаўборачнага камбайна КЗС-1218 “Палессе GS12” у Клімавічах (Магілёўская вобласць) пашкоджаныя задняе кола, патрубак паветравода, лакафарбавае пакрыццё і электраправодка.
У Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць) 9 жніўня агнём знішчана самаходная касілка MaсDon 9250.
14 жніўня ў Чачэрскім раёне (Гомельская вобласць) у выніку загарання знішчаны трактар МТЗ-3022.
Два надзвычайныя здарэнні з тэхнікай на аб’ектах АПК адбыліся 15 жніўня: кабіна і заднія колы трактара МТЗ-82 знішчаныя ў Пружанскім раёне, а збожжаўборачны камбайн КЗС-1218 “Палессе GS12” — у Лідскім раёне (Гродзенская вобласць).
У гэты ж дзень пры пажары ў зернесушыльным комплексе КЗСВ-30Г у Жлобінскім раёне (Гомельская вобласць) знішчаныя і пашкоджаныя па 0,5 т ячменю, пашкоджаныя электраправодка і тэмпературныя датчыкі ў сушыльным бункеры.
Падобныя здарэнні з пачатку месяца зафіксаваныя 1 жніўня ў зернесушыльных комплексах КЗСВ-30 у Зэльвенскім раёне (Гродзенская вобласць), тут абышлося без страт, а таксама М-819 14 жніўня ў Старадарожскім раёне (Мінская вобласць) — пашкоджана 1 т азімага жыта.
Таксама, за 15 дзён агнём знішчана 146,19 т саломы ў рулонах: 3 і 4 жніўня ў Гродзенскім раёне — 82,8 т, 11 жніўня ў Слуцкім раёне (Мінская вобласць) — 35 т (на гэтым пажары загінуў хлопчык 2013 г.н.), 12 жніўня ў Камянецкім раёне (Брэсцкая вобласць) — 3 т і Дзяржынскім раёне (Мінская вобласць) — 25 т, 14 жніўня ў Астравецкім раёне — 3 т, 15 жніўня — у Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць) — 0,39 т.
Раней “Позірк“ паведамляў, што ў ліпені знішчана або пашкоджана мінімум 17 адзінак тэхнікі: 9 — у першай палове месяца, 8 — у другой.
53% пажараў, якія адбыліся сёлета на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, звязана з “чалавечым фактарам”, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Турчын на прэс-канферэнцыі 18 ліпеня.
“З іх дзве траціны звязаныя з парушэннем правілаў эксплуатацыі электрасетак або электраабсталявання”, — сказаў прадстаўнік ведамства.
Паводле яго слоў, кіраўніцтву гаспадарак неабходна звярнуць увагу на “вартавую ахову”, бо “бескантрольнасць прыводзіць да ўзгаранняў”, у тым ліку праз “свавольства дзяцей”.
Іншым фактарам пажаранебяспекі Турчын назваў “бескантрольнае выкарыстанне агню — курэнне ў месцах складавання і правядзення зварачных работ”.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства