У адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу Мінска ўвайшла 21 арганізацыя

20 жніўня, Позірк. 21 арганізацыя, уключаючы экстраныя, камунальныя, транспартныя, эпідэміялагічныя і іншыя, увайшлі ў склад створанай адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы (АДС) сталіцы.
Гэта вынікае з апублікаванага 20 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале рашэння Мінгарвыканкама ад 1 жніўня.
Мэтай АДДС названа “забеспячэнне магчымасці звароту па экстраную дапамогу на адзіны тэлефонны нумар 112, аператыўнага рэагавання на пагрозу або ўзнікненне надзвычайнай сітуацыі, эфектыўнага ўзаемадзеяння дзяжурна-дыспетчарскіх службаў”.
Каардынацыя дзейнасці АДДС ускладзена на Мінскае гарадское ўпраўленне МНС. Яно будзе ажыццяўляць яе праз свой цэнтр аператыўнага кіравання (ЦАК), які з уступленнем у сілу рашэння выканкама становіцца абанентам нумара 112.
Менавіта ў ЦАК будзе ажыццяўляцца “прыём ад насельніцтва і арганізацый паведамленняў аб пагрозе ўзнікнення або факце ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі і парушэннях умоў жыццядзейнасці насельніцтва”. У залежнасці ад віду надзвычайнай сітуацыі ЦАК будзе накіроўваць на месца здарэння падраздзяленні па НС або пераадрасоўваць звароты ў адпаведныя службы.
Адзіны нумар 112 дзейнічае ў Беларусі з 1 ліпеня 2013 года. Ён звязвае абанента са службай 101, якая пры неабходнасці пераадрасоўвае яго на любую з экстраных службаў (102, 103, 104). Па нумары 112 можна патэлефанаваць, калі ў тэлефоне няма SIM-карты ці адсутнічае сетка любога мабільнага аператара, а таксама пры адмоўным балансе на рахунку. Адпаведна з уступленнем у сілу рашэння Мінгарвыканкама (20 жніўня) пашыраецца спектр 112 надзвычайных сітуацый у беларускай сталіцы, якія ахопліваюцца службай.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства