“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнана чатыры супольнасці ў інтэрнэце
21 жніўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 15 жніўня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” “секту “Руская праваслаўная царква — Царская Імперыя”, вынікае з абноўленага 20 жніўня пераліку на сайце МУС.
Датычнымі да фарміравання названыя Дзмітрый Ярмак, Ганна Струкава, Галіна Фралова, Павел Левашук і Вольга Байкоўская.
У тлумачэнні адзначаецца, што “экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаная “секта, якая груба скажае веравучэнні і рэлігійныя практыкі Праваслаўнай Царквы, супрацьпастаўляе сябе іншым рэлігійным арганізацыям і грамадству ў цэлым, наладжвае сваіх паслядоўнікаў супраць традыцыйных для Рэспублікі Беларусь канфесій, дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена, у тым ліку з дапамогай створаных і кіраваных імі складовых частак інтэрнэт-рэсурсаў” (арфаграфія арыгінала захаваная).
12 жніўня Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” “Асацыяцыю Палітвязняў Беларусі”. У спісе датычных да асацыяцыі пазначаныя Іна Шырокая, Дзмітрый Максімчык, Аляксандр Храпко і Аляксандр Ленько. Арганізацыя займаецца падтрымкай палітвязняў і іх сваякоў.
13 жніўня КДБ прыняў аналагічную пастанову ў дачыненні да польскага фонду “Свабода і дэмакратыя”. Датычнымі да фонду названыя Лілія Любаневіч і Мацей Данцэвіч.
На сайце фонду адзначаецца, што ён з’яўляецца незалежнай, беспартыйнай, няўрадавай арганізацыяй. З моманту стварэння ў 2006 годзе працуе па двух асноўных напрамках: дапамога палякам на Усходзе і падтрымка дэмакратычных пераменаў на тэрыторыі былога Савецкага Саюза.
14 жніўня КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” “Міхалова чат”, да якога, паводле ўстановы, датычныя Надзея Зімірова, Аляксандр Апановіч, Святлана Барэйка, Сяргей Духноўскі, Мікіта Карпук, Наталля Камякевіч, Дар’я Кастэнка, Людміла Марцуль, Таццяна Мінчукова, Лілія Новікава, Антон Фільчанка, Павел Шышко.
У спісе” экстрэмісцкіх фарміраванняў”, які вядуць КДБ і МУС, 258 пазіцый.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаБеларускае пытанне застанецца актуальным і пасля заканчэння вайны ва Украіне — кіраўнік МЗС НарвегііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС два дні запар не фіксуюць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



