Беларусы вучацца ў народаў Балтыі “стаяць плячом да пляча” ў барацьбе за свабоду — Ціханоўская
23 жніўня, Позірк. Барацьба за свабоду — гэта “дарога, якая патрабуе смеласці, салідарнасці і веры ў будучыню”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 23 жніўня народы Літвы, Латвіі і Эстоніі з 35-годдзем акцыі “Балтыйскі шлях”.
“Як і вы тады, сёння беларусы працягваюць змагацца за сваё права на свабоду і незалежнасць. Мы вучымся ў вас стаяць плячом да пляча, з надзеяй у сэрцы і рашучасцю ў душы, верыць у свае сілы і аб’ядноўвацца дзеля дасягнення мэты”, — гаворыцца ў віншаванні.
Палітык “з асаблівай пашанай” падкрэсліла, што той “велічны акт еднасці і волі да свабоды” аб’яднаў у 1989 годзе народы Літвы, Латвіі і Эстоніі.
“Ваш мужны крок стаў сімвалам супраціву дыктатуры і натхненнем для многіх іншых народаў, уключаючы беларусаў”, — адзначыла Ціханоўская.
“Дзякуй вам за ваш прыклад і падтрымку. Хай нашы народы заўсёды будуць з’яднаныя ў імкненні да свабоды, справядлівасці і годнасці”, — заявіла дэмлідар.
Балтыйскі шлях — мірная грамадзянская акцыя ў балтыйскіх рэспубліках СССР, праведзеная 23 жніўня 1989 года. Жыхары Літвы, Латвіі і Эстоніі выбудавалі жывы ланцуг даўжынёй каля 670 км, такім чынам злучыўшы Талін, Рыгу і Вільнюс. У акцыі ўдзельнічалі да двух мільёнаў чалавек, гэта значыць, прыкладна 25 % насельніцтва трох рэспублік на той час.
Акцыя была прымеркаваная да 50-годдзя з дня падпісання пакта Молатава — Рыбентропа, яе мэтай было прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да гістарычных падзей, якія змянілі статус краін Балтыі. Згодна з пактам і сакрэтным пратаколам, які да яго прыкладаўся, СССР і Германія падзялялі сферы ўплыву ў Еўропе. Латвія і Эстонія адыходзілі СССР, Літва — Германіі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка