Мінск 05:12

Больш чым у паўтара раза павялічылася колькасць выпадкаў атручэння грыбамі

24 жніўня, Позірк. За студзень — жнівень у Беларусі ў 1,6 раза павялічылася колькасць выпадкаў атручэння грыбамі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, вынікае з паведамлення Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістравана 13 выпадкаў атручэнняў грыбамі: чатыры — у Магілёўскай вобласці, два — у Гомельскай, пяць — у Віцебскай, па адным у Гродзенскай і Мінскай.

Паставала 15 чалавек, з іх пяць — дзеці ва ўзросце ад года да 11 гадоў.

Для таго, каб пазбегнуць атручэнні грыбамі, неабходна збіраць толькі вядомыя грыбы; пасля збору грыбы неабходна як мага хутчэй падвергнуць сартаванню і апрацоўцы, якой павінны займацца толькі дарослыя; памятаць, што ядомы пераспелы грыб ці грыб, які пачаў падгніваць ці доўга ляжаў без апрацоўкі, можа стаць атрутным.

Нельга спрабаваць падазроныя грыбы на смак, неабходна адварваць усе грыбы, а адвар зліваць, бо грыбы валодаюць здольнасцю паглынаць з навакольнага асяроддзя і назапашваць таксічныя рэчывы ў канцэнтрацыях, якія ў некалькі разоў перавышаюць утрыманне іх у глебе, вадзе, раслінах, адзначае ведамства.

З гэтай жа прычыны нельга збіраць грыбы ўздоўж аўтатрас, побач з прамысловымі прадпрыемствамі, у межах горада.

Саліць, сушыць, марынаваць варта кожны від грыбоў асобна.

Грыбы павінны быць выключаны з рацыёну дзяцей, людзей, якія маюць хваробы печані і абмену рэчываў, асоб старэчага ўзросту.

Пазней Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што 22 жніўня бледнай паганкай атруціліся дзеці ва ўзросце васьмі, 3,5 года і амаль двух гадоў.

Дзеці знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане ў МНПЦ хірургіі, трансплантацыі і гематалогіі, а таксама ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска.

Ідзе пошук донараў печані ў выпадку неабходнасці трансплантацыі, якая стане адзінай магчымасцю выратаваць ім жыццё ў выпадку татальны некроз печані.

Донарамі згодны стаць бацькі, будзе праверана сумяшчальнасць.

Падзяліцца: