Грамадзянка Украіны спрабавала незаўважна правезці з Польшчы ў Беларусь больш за 1 кг каштоўнасцяў

27 верасня, Позірк. Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да 51-гадовай грамадзянкі Украіны, якая паспрабавала незаўважна правезці з Польшчы ў Беларусь мноства каштоўнасцяў, паведаміла 27 верасня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, пасажырка аўтобуса, што рухаўся праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль), прайшла праз “зялёны калідор”, які мяркуе, што чалавеку няма чаго дэклараваць.
Аднак пры праверцы інспектар мытні знайшоў у кішэнях курткі жанчыны два абматаныя скотчам папяровыя скруткі. У іх былі ювелірныя вырабы з золата з каштоўнымі камянямі.
“Мытнік прапанаваў прад’явіць астатнія ўтоеныя тавары. У выніку высветлілася, што пасажырка схавала залатыя пярсцёнкі, завушніцы, падвескі ды іншыя вырабы агульнай вагой больш за кілаграм”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле даных ДМК, замежніца схавала 26 вырабаў. Экспертыза вызначыла, што яны вырабленыя са сплаваў золата 585-й і 750-й пробы.
“Агульны ацэначны кошт утоеных каштоўнасцяў склаў больш за 220 тыс. рублёў (звыш 71 тыс. долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка. — “Позірк”.). Сваімі дзеяннямі жанчына спрабавала пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў у памеры больш за 40 тыс. рублёў (амаль 13 тыс. долараў. — “Позірк“.), — адзначыла ведамства.
Дзеянні замежніцы кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, што трапляюць пад мытнае дэклараванне, праз мытную мяжу ЕАЭС з утойваннем ад мытнага кантролю, то бок з выкарыстаннем тайнікоў або іншых спосабаў, якія абцяжарваюць іх выяўленне, або з наданнем адным таварам віду іншых тавараў, а таксама спроба такога перамяшчэння). Ёй пагражае штраф — да 30 базавых велічынь (1.260 рублёў), магчымая канфіскацыя ўтоеных каштоўнасцяў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


