Вядомыя імёны 15 палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні

26 жніўня, Позірк. Вядомы імёны 15 палітзняволеных, вызваленых па памілаванні пасля падпісання адпаведнага ўказа.
Увечары 25 жніўня тэлеканал ОНТ паказаў у эфіры траіх вызваленых: Руслана Красава (у канцы 2022 года асуджаны паводле ч. 2 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) да трох гадоў пазбаўлення волі), Аляксандра Галузу (асуджаны ў жніўні 2023 года паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай) або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), Алега Зыкуна (засуджаны на 1 год 6 месяцаў паводле ч. 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных) у верасні 2023 года).
Інфармацыі аб іх памілаванні раней не было.
Праваабаронцам на вечар 25 жніўня вядома пра 22 палітвязні, якія выйшлі на волю па памілаванні. Апублічваліся імёны 12 з іх. Гэта Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Васіль Бераснёў, Наталля Пятровіч, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Страбоўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Паўэктава, Яўген Чуміла, Павел Кучынскі.
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАб’ём складскіх запасаў вырас за год амаль на чвэрць, за пяць гадоў — больш як удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ беларускіх сем’ях выхоўваецца 6,8 тыс. усыноўленых дзяцей — Мінадукацыі (подробно)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі каля 2 тыс. дзяцей адабрана ў бацькоў і прызнана асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржабароне — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства



