ДПК абвінаваціў польскіх сілавікоў у нанясенні “траўмаў канечнасцяў” тром грамадзянам Камеруна
27 жніўня, Позірк. У Свіслацкім раёне на мяжы з Польшчай 26 жніўня гродзенскія памежнікі выявілі траіх грамадзян Камеруна — дваіх мужчын і жанчыну, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК).
Сцвярджаецца, што “людзі не маглі самастойна перасоўвацца праз траўмы канечнасцяў”.
Са спасылкай на словы замежнікаў, ведамства абвінаваціла ў гвалце “польскіх сілавікоў”.
ДПК адзначае, што камерунцы былі затрыманыя на тэрыторыі Польшчы, дзе “прасілі аб прадастаўленні прытулку”. “У адказ на гэта іх збілі нагамі і дубінкамі. Жанчына распавяла, што польскія сілавікі наносілі ўдары не толькі па нагах і руках, але і па галаве. Пасля здзекаў замежнікаў вывезлі на мяжу і выштурхнулі на беларускую тэрыторыю”, — гаворыцца ў заяве памежнай службы.
Беларускія памежнікі, як паведамляецца, “аказалі бежанцам першую дапамогу, выклікалі хуткую і следча-аператыўную групу”.
З пачатку гэтага года на мяжы з Польшчай памерла чацвёра мігрантаў, адзначае ДПК.
Не менш за 116 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 15 жанчын, памерла на мяжы Беларусі з краінамі ЕС за тры гады — з вясны 2021-га па канец сакавіка 2024-га, вынікае з дакладу “Бяспечнага шляху няма. Смерці мігрант_ак на мяжы Еўрапейскага саюза і Беларусі” праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Непасрэдна на тэрыторыі Беларусі на канец сакавіка 2024 года памерла не менш за 47 чалавек.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Пра напады на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі, публічна паведамлялася ў канцы траўня і пачатку чэрвеня.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, Сітэк падвергнуўся нападу мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
27 кастрычніка 2023 года, каментуючы патокі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы (краіны Захаду. — “Позірк”.) іх паклікалі. Хай ідуць”.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка