Мінск 10:19

У Асіповічах шпіталізаваныя два падлеткі з апёкамі

Ілюстрацыйнае фота: МНС

28 жніўня, Позірк. Два падлеткі з апёкамі шпіталізаваныя ў Асіповічах (Магілёўская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Гаворка пра хлопчыкаў 2009 і 2011 гадоў нараджэння. У іх зафіксаваныя апёкі 1–3 ступені (3% і 14% цела адпаведна).

МНС адзначае, што апёкі атрыманыя ўвечары 27 жніўня ў выніку “загарання адзення” праз “неасцярожнае абыходжанне з агнём пры мыйцы дэталяў ровара з выкарыстаннем лёгкаўзгаральнай вадкасці”.

Інцыдэнт адбыўся ў гаражы, які належыць грамадзяніну 1964 г.н. прычыны высвятляюцца.

У мінулыя аператыўныя суткі ў Беларусі адбылося 24 пажары (ахвяр няма), з пачатку года — 3.974 (на 2,4% больш, чым за той жа перыяд 2023-га). За суткі агнём траўмавана 6 чалавек, з пачатку года — 375 (столькі ж).

Падзяліцца: