Мінск 17:24

Лукашэнка абмяркоўвае з прапагандыстамі будучыя прэзідэнцкія выбары

29 жніўня, Позірк. Даклад пра “актуальныя пытанні інфармацыйнай палітыкі” заслухоўвае 29 жніўня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.

У сустрэчы бяруць удзел намеснік кіраўніка яго адміністрацыі (верагодна, экс-міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, які на новай пасадзе адказвае ў тым ліку за СМІ), кіраўнік Мінінфарма Марат Маркаў, прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант і яе муж старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Паведамляецца, што адно з вынесеных на абмеркаванне пытанняў тычыцца прэзідэнцкіх выбараў 2025 года.

“Што тут хаваць, мы хутка ўступаем у перадвыбарчую кампанію. Натуральна, што сродкі масавай інфармацыі, на шчасце, будуць іграць практычна адну з вядучых роляў у гэтай сітуацыі. Я кажу, на шчасце, што не іншыя праблемы, войны ды іншае. Лепш на гэтым полі будзем ваяваць”, — заявіў Лукашэнка.

Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. 14 жніўня аб’яднанне былых сілавікоў BelPol са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што выбары запланаваныя на 23 лютага 2025-га.

Раней дэмакратычныя сілы Беларусі заявілі, што будуць дамагацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.

Падзяліцца: