Мінск устанавіў тарыф на транзіт нафты з расійскай Унечы да мяжы з Украінай

30 жніўня, Позірк. Мінск устанавіў тарыф на транспартаванне нафты па маршруце Унеча (Бранская вобласць РФ) — межа Беларусі і Украіны, вынікае з пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 53 ад 21 жніўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 29 жніўня, кошт транспартавання па магістральных трубаправодах ААТ “Гомельтранснафта Дружба”, што праходзяць па тэрыторыі Беларусі, па гэтым маршруце складзе 215,78 расійскага рубля за 1 т нета (7,6 беларускага рубля, або 2,4 долара).
Дакумент уносіць дапаўненне ў пастанову МАРГ № 2 ад 12 студзеня “Аб тарыфах на паслугі па транспартаванні нафты па магістральных трубаправодах”, у якой вызначаныя тарыфы на транзіт па маршрутах Унеча — Броды (215,78 расійскага рубля) і Унеча — Адамава Застава (629,26 расійскага рубля — 22,2 беларускага рубля, або 7 долараў).
Нафтаправод “Дружба” забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія перапрацоўчыя заводы і яе транзіт у Еўропу. Трубаправод пачынаецца ў Самарскай вобласці РФ, праходзіць праз Бранск і далей разгаліноўваецца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю.
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


