Сувязі паміж Беларуссю і Кыргызстанам будуць “няўхільна мацнець”, заяўляе Лукашэнка

31 жніўня, Позірк. “Дружалюбныя сувязі” паміж Беларуссю і Кыргызстанам будуць “няўхільна мацнець”, а “практычнае ўзаемадзеянне — напаўняцца новымі праектамі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 31 жніўня прэзідэнта гэтай сярэднеазіяцкай краіны Садыра Жапарава з Днём незалежнасці.
“Гэтае свята сімвалізуе адзінства народа, які прайшоў доўгі шлях станаўлення дзяржаўнасці. За гады суверэнітэту Мінск і Бішкек здолелі не толькі беражліва захаваць агульную гістарычную спадчыну, але і пашырыць кантакты па многіх напрамках”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
“Наглядным пацвярджэннем высокага ўзроўню беларуска-кыргызскіх адносін” віншавальнік назваў “паспяховае супрацоўніцтва дзвюх краін у рэгіянальных арганізацыях”.
“У гэтым мы яшчэ раз пераканаліся пры ўступленні ў ШАС, атрымаўшы важную падтрымку Бішкека”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Мінску і Бішкеку трэба “ўзмацняць рэгіянальнае супрацоўніцтва” па прыкладзе ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі, заявіў Лукашэнка 5 кастрычніка мінулага года ў Мінску на сустрэчы са спікерам парламента Кыргызстана Нурланбекам Шакіевым.
“Хацелася б, каб гэты вопыт быў перанесены і на беларуска-кыргызскія адносіны. Тым больш што гэта ў нас у поле зроку парламента”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, беларускія ўлады гатовыя “ўсяляк спрыяць таму, каб Кыргызстан не быў нейкай там краінай у куце і наводшыбе”. У гэтай краіне, перакананы Лукашэнка, жыве “вельмі актыўная, вельмі прасунутая” нацыя.
“У нас вельмі добрыя ўзаемаадносіны па ўсіх лініях. І на ўзроўні прэзідэнтаў, і на ўзроўні ўрада. <…> Я добра ведаю кыргызаў — гэта людзі вельмі разумныя. Таму мы знойдзем новыя агульныя пункты судакранання. У гэтым кірунку мы будзем з вамі працаваць, калі ў вас да гэтага будзе цікавасць”, — заявіў ён.
Пры гэтым афіцыйны Мінск ігнаруе запыты кыргызскай генпракуратуры аб выдачы былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі ў 2010 годзе, завочна прыгаворанага на радзіме ўжо да некалькіх доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі па справах, звязаных з карупцыяй.
Беларусь і Кыргызстан з’яўляюцца партнёрамі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама саюзнікамі ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
У канцы жніўня 2023 года дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што па выніках 2022 года тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам перавысіў 160 млн долараў.
Паводле даных МЗС, тавараабарот Беларусі з Кыргызстанам у 2021 годзе склаў 97,1 млн долараў (беларускі экспарт — 86,2 млн).

- Грамадства
- Грамадства2 жніўня ў трох гарадах Гомельскай вобласці зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў ліпені знізіўся на 0,5%, з пачатку года — на 1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі лічыць беларускага праваабаронцу Кісляка пагрозай нацбяспецы і просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць яго скаргу на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ другім квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

