Мінск 05:03

Візавыя цэнтры Польшчы спыняюць прыём дакументаў праз кур’ераў

Ілюстратыўнае фота: udf.by

1 верасня, Позірк. Візавыя цэнтры Польшчы з 1 верасня спыняюць прыём заяў з дапамогай кур’ерскай падачы, паведамляе іх аператар VFS Global.

“Усім заяўнікам, за выключэннем непаўналетніх дзяцей, неабходна ажыццяўляць падачу візавых заяў у візавых цэнтрах Польшчы асабіста”, — гаворыцца ў рэлізе.

Прычыны рашэння не тлумачацца.

VFS Global — міжнародны візавы аператар. У Беларусі працуе з 2016 года.

Сярод іншага абслугоўвае восем польскіх візавых цэнтраў: у Мінску, Гродне, Лідзе (Гродзенская вобласць), Брэсце, Пінску і Баранавічах (Брэсцкая вобласць), Гомелі і Магілёве.

З 25 чэрвеня кліенты пазбавіліся магчымасці падаваць дакументы ў цэнтрах у Гродзенскай вобласці, калі маюць там толькі часовую рэгістрацыю.

Падзяліцца: