Коўшык: Сапраўдны настаўнік не павінен быць інструментам палітычнай прапаганды

2 верасня, Позірк. Сапраўдны настаўнік “абапіраецца не на ўказанні палітычных лідараў”, а на “адукацыйныя стандарты і прафесійную этыку, якія патрабуюць аб’ектыўнасці, непрадузятасці, павагі да вучняў і іх бацькоў, незалежна ад палітычных поглядаў у сям’і”, заявіла ў звароце з нагоды новага навучальнага года прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
Такім чынам яна адрэагавала на тэзіс “Настаўнік — гэта чалавек прэзідэнта”, які агучыў Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня на рэспубліканскім педагагічным савеце.
Паводле слоў Коўшык, гэтае сцвярджэнне папоўніла “скарбонку Лукашэнкі”, якая “ўжо даўно ўтрымлівае афарызмы “Я сваю дзяржаву за цывілізаваным светам не павяду” і “Я вырас на вершах Васіля Быкава”.
“Праз рэжым у Беларусі мы зноў і зноў упэўніваемся: усе дыктатуры аднолькавыя па сваёй пачварнай сутнасці і таму нараджаюць новыя абсурдныя сцвярджэнні”, — адзначыла прадстаўніца АПК.
На яе думку, “відавочна, што сапраўдны настаўнік не павінен быць інструментам палітычнай прапаганды, што ён можа не падзяляць ідэй прэзідэнта, прэм’ера ці міністра і заставацца на сваім месцы, сумленна навучаючы свайму прадмету”.
Паводле даных Міністэрства адукацыі, 2 верасня 2024 года ў 2.655 сярэдніх навучальных установах пачалі вучыцца 1 млн 70 тыс. чалавек. Год таму, згодна з інфармацыяй Белстата, у краіне было 2.872 установы агульнай сярэдняй адукацыі і 1 млн 90 тыс. навучэнцаў. Колькасць першакласнікаў у Беларусі за апошнія тры гады скарацілася на 13 тысяч чалавек.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

