Кыргызстан пастрожвае правілы знаходжання для грамадзян шэрага постсавецкіх краін, у тым ліку Беларусі

3 верасня, Позірк. У Кыргызстане 5 верасня зменяцца правілы рэгістрацыі грамадзян краін, якія карыстаюцца правам бязвізавага знаходжання, вынікае з паведамлення Міністэрства лічбавага развіцця гэтай дзяржавы.
Змены тычацца грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза — Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі, а таксама шэрага іншых постсавецкіх дзяржаў — Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Таджыкістана.
Паводле інфармацыі міністэрства, раней грамадзяне гэтых краін рэгістраваліся на паўгода “з правам далейшага падаўжэння ў залежнасці ад мэты знаходжання”.
У адпаведнасці з новымі правіламі рэгістрацыя або падаўжэнне рэгістрацыі магчымыя толькі на падставе аднаго з дакументаў, якія даюць права на знаходжанне ў Кыргызстане, напрыклад, дазволу на жыхарства, пасведчання асобы без грамадзянства, пасведчання “Кайрылман” (выдаецца замежнікам або асобам без грамадзянства — этнічным кыргызам, што жадаюць перасяліцца ў Кыргызстан) і пасведчання “Мекен-карт” (дакумент суайчынніка з замежным грамадзянствам).
“Такім чынам грамадзяне дзяржаў — членаў ЕАЭС <…> без афармлення дакументаў могуць знаходзіцца сумарна да 90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага перыяду з моманту ўезду ў краіну, — гаворыцца ў паведамленні. — Грамадзяне Таджыкістана, Грузіі, Азербайджана і Малдовы без афармлення дакументаў могуць знаходзіцца сумарна да 60 дзён на працягу кожнага 120-дзённага перыяду з моманту ўезду ў краіну”.
“Па заканчэнні 60 ці 90 дзён знаходжання <…> грамадзяне, якія не ажыццявілі рэгістрацыю, будуць абавязаныя выехаць за межы Кыргызскай Рэспублікі і змогуць уехаць паўторна на тэрыторыю Кыргызскай Рэспублікі праз 60 або 90 каляндарных дзён адпаведна”, — адзначае міністэрства.
Разам з тым падкрэсліваецца, што для грамадзян, “якія знаходзяцца на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі ў прыватных мэтах, прадугледжана афармленне і выдача часовага дазволу на жыхарства” — на год. Яго можна штогод падаўжаць, “але не звыш 5 гадоў”.

- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка

