Нямецкі дыпламат Андрэа Віктарын вярнулася на працу ў Мінск
6 верасня, Позірк. Былы кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза у Беларусі (2015-2019) і былы пастаянны прадстаўнік амбасады ФРГ у Мінску (2000-2003) Андрэа Віктарын вярнулася на дыпламатычную работу ў Мінск. Паводле інфармацыі амбасады Германіі, яна ўзначаліла дыпламатычную місію гэтай краіны ў якасці часовага паверанага ў справах.
Апошняе месца працы Віктарын — кіраўнік дэлегацыі ЕС у Арменіі, дзе яна раней працавала амбасадарам ФРГ. Акрамя таго, яна была амбасадарам сваёй краіны ў Латвіі, а таксама працавала ў Гаазе (пасада не ўдакладняецца).
Амбасада ў Мінску адзначае, што ў асобе спадарыні Віктарын атрымала “дасведчанага дыпламата і кіраўніка, які вельмі любіць краіну Беларусь і яе народ”. “Як і яе папярэднік Міхаэль Новак, яна будзе працаваць над далейшым развіццём і паглыбленнем дружбы паміж беларускім і нямецкім народамі”, — зазначае дыппрадстаўніцтва.
Адзінай краінай ЕС, амбасадар якой уручыў Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы пасля падзей 2020 года, з’яўляецца Венгрыя. Астатнія дзяржавы панізілі ўзровень прадстаўніцтва да часовага паверанага ў справах.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за 12 месяцаў павялічылі прыбытак на 722,6 млн рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года найбольш значна падаражэлі чырвоная ікра, бульба, курсы кіравання аўтамабілем (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка