Ціханоўская і Латушка абмеркавалі з міністрам Швецыі па справах ЕС прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці

5 лютага, Позірк. Пытанні прыцягнення да адказнасці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўваліся на сустрэчы кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі са шведскім міністрам па справах ЕС Есікай Русенкранц.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, сустрэча адбылася 4 лютага ў Гданьску (Польшча) на палях “Форуму Касцюшкі”.
Латушка, як паведамляецца, абазначыў тры опцыі для прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці: за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа ў рамках падтрымкі звароту ўрада Літвы ў Міжнародны крымінальны суд; за незаконны вываз украінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі і іх наступную індактрынацыю (ваеннае злачынства); шляхам стварэння спецыяльнага трыбунала і выкарыстання яго механізма для прыцягнення да адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны.
Паводле сцвярджэння АПК, бакі “дамовіліся аб правядзенні прававых кансультацый для абмеркавання ўсіх магчымых міжнародных інструментаў, якія садзейнічаюць прыцягненню да адказнасці Лукашэнкі і яго атачэння”.
Суразмоўцы таксама абгаварылі падтрымку незалежных беларускіх медыя і журналістаў з боку Швецыі, сітуацыю з палітвязнямі і шляхі іх вызвалення.
4 лютага Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі са стралянінай, што адбылася ў той дзень у навучальным цэнтры для дарослых у шведскім Эрэбру, ахвярамі якой сталі 10 чалавек.
Палітык неаднаразова наведвала Швецыю — сустракалася з прадстаўнікамі ўладаў, беларусамі, што жывуць у гэтай краіне, брала ўдзел у розных мерапрыемствах. Напрыклад, у летась у траўні яна выступала на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


