Лябедзька абмеркаваў з кіраўніком групы “За дэмакратычную Беларусь” у Сейме Латвіі забарону на аўто з беларускімі нумарамі
7 верасня, Позірк. Працэс заканадаўчай забароны на знаходжанне ў Латвіі аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй абмеркаваў дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька з кіраўніцай дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь” у латвійскім Сейме Лэйлай Расімай, паведамляе “Парламенцкі канал”.
Адзначаецца, што бакі сярод іншага абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі “напярэдадні кампаніі “Безвыбары 2025” (так беларускія дэмсілы называюць запланаваныя на наступны год прэзідэнцкія выбары) і “магчымыя формы рэагавання Сейма Латвіі”, правядзенне прававой экспертызы “праектаў законаў для новай Беларусі”, магчымасць арганізацыі слуханняў аб прававым статусе беларусаў у Латвіі на сумесным пасяджэнні парламенцкага камітэта па міжнародных пытаннях і згаданай дэпутацкай групы.
Таксама разглядаліся планы супрацы ў рамках альянсу груп “За дэмакратычную Беларусь”, далучэнне латвійскіх партый да працы міжпартыйнага форуму “9+100” сёлета ў снежні, магчымасць распрацоўкі і падпісання пагаднення аб супрацы паміж Сеймам Латвіі і дэмсіламі Беларусі.
Расіма з’яўляецца членам партыі “Прагрэсіўныя”, што трымаецца сацыял-дэмакратычнага і “зялёнага” курсу, якая займае 9 са 100 крэслаў у латвійскім парламенце. У складзе ўзначальваемай ёю групы “За дэмакратычную Беларусь” восем дэпутатаў (ад “Прагрэсіўных” — чатыры, кіруючага аб’яднання “Новае адзінства” — два, “Саюза зялёных і сялян” і “Аб’яднанага спісу” — па адным).
5 верасня Сейм Латвіі ў першым чытанні прыняў папраўкі да закона “Аб дарожным руху”, паводле якіх з 1 лістапада ўводзіцца забарона на знаходжанне ў краіне транспартных сродкаў з беларускай рэгістрацыяй. Папраўкі прадугледжваюць, што зарэгістраваныя ў Беларусі транспартныя сродкі, якія зараз знаходзяцца ў Латвіі, да 31 кастрычніка павінны быць вывезеныя з краіны або перарэгістраваныя.
Міністэрства юстыцыі прапанавала некалькі выключэнняў — для асоб з абмежаванай мабільнасцю, якія ўязджаюць у Латвію да сваякоў, а таксама для “асаблівых выпадкаў, звязаных з бяспекай”.
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашырана забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забаронена ўязджаць у ЕС праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй, з 18 ліпеня — праз Літву (да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камерцыйных мэтах). Аналагічную забарону ўвяла Эстонія.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка