Ціханоўская: ў Аршанскай бітве продкі спынілі захопніцкія амбіцыі Расіі, з якімі свет змагаецца сёння
8 верасня, Позірк. “У 1514 годзе ў Аршанскай бітве нашыя продкі здолелі на доўгі час спыніць тыя ж самыя захопніцкія амбіцыі Расійскай дзяржавы, з якімі сучасны свет змагаецца сёння”, — гаворыцца ў віншаванні дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з Днём беларускай вайсковай славы.
На думку палітыка, гэтая гістарычная падзея “дапамагае памятаць істотную рэч: нават калі сілы няроўныя, дух і праўда на баку тых, хто змагаецца за справядлівасць”.
“Сёння, як і тады, Беларусь сутыкаецца з пагрозай страціць незалежнасць. Але дастаткова пагартаць падручнікі нашай гісторыі, каб упэўніцца: народ заўсёды зможа даць адпор агрэсару, бо цэніць свабоду і ведае, якой цаной яна нам дасталася”, — лічыць яна.
Беларусы ваююць ва Ўкраіне за свабоду не толькі гэтай краіны, але і за незалежнасць сваёй, дадала экс-кандыдат у прэзідэнты.
“Яны працягваюць справу тых, хто адстойваў нашую зямлю пяць стагоддзяў таму — змагаюцца з тым жа агрэсарам, што і нашыя продкі. Мэты ў гэтага агрэсара не змяніліся: захапіць нашую зямлю, знішчыць нашую мову, культуру і права жыць так, як мы самі хочам. Ён, як і 500 гадоў таму, забівае безабаронных, выпальвае ўсё да асновы”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Яна заклікала працягваць барацьбу — “праз выхаванне дзяцей, вывучэнне мовы, дапамогу вайскоўцам ва Украіне”.
Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года — бітва падчас Маскоўска-літоўскай вайны (1512–1522 гг.) паміж войскамі ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага, у якой першыя перамаглі, нягледзячы на значную перавагу ворага ў колькасці.
Традыцыйна гэты дзень адзначаецца дэмсіламі як Дзень беларускай вайсковай славы.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+