Лукашэнка гатовы ў бліжэйшы час наведаць Алжыр
9 верасня, Позірк. Гатоўнасць у бліжэйшы час наведаць Алжыр з дзяржаўным візітам пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 верасня Абдэльмаджыда Тэбуна з пераабраннем прэзідэнтам краіны на другі тэрмін.
“Спадзяюся, што падчас асабістай сустрэчы мы зможам намеціць сумесныя крокі, скіраваныя на пашырэнне беларуска-алжырскай супрацы ў розных галінах”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Перамогу Тэбуна на выбарах Лукашэнка назваў прызнаннем яго “выдатных заслуг і ўнёску ў развіццё” дзяржавы ў Паўночнай Афрыцы.
Паводле яго слоў, Мінск і Алжыр “актыўна ўдзельнічаюць у Руху недалучэння, займаюць блізкія пазіцыі ў такіх важных пытаннях, як пабудова справядлівага шматпалярнага свету, недапушчальнасць умяшання ў справы суверэнных краін, процідзеянне палітычна матываванаму санкцыйнаму ціску”.
“Агульнасць мэтаў садзейнічае ўзаемаразуменню паміж нашымі народамі, адкрытасці двухбаковых стасункаў, якія традыцыйна характарызуюцца як шчырыя і дружалюбныя”, — сцвярджае ён.
1 лістапада 2023 года, віншуючы Тэбуна з Днём Рэвалюцыі, Лукашэнка выказаў надзею на “хуткую сустрэчу” з ім для абмеркавання “далейшых планаў па развіцці двухбаковых адносін”. Ён адзначыў, што Беларусь зацікаўленая “ў нарошчванні плённай супрацы” ў галіне паставак прадуктаў харчавання, стварэння сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі і транспартных сродкаў.
У сярэдзіне красавіка 2024 года Сяргей Алейнік, які на той момант займаў пасаду кіраўніка МЗС, перадаў Тэбуну пасланне Лукашэнку з “канкрэтнымі прапановамі па развіцці двухбаковай супрацы”.
Па выніках перамоваў са сваім алжырскім калегам Ахмедам Атафам Алейнік заявіў, што абедзве краіны адзначаюць неабходнасць прапрацаваць пытанне запуску прамых авіязносін паміж сталіцамі.
На сустрэчы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркоўвалі сярод іншага пытанні “актывізацыі гандлёва-эканамічнай супрацы і рэалізацыі кааперацыйных праектаў у шэрагу сфер, якія маюць узаемны інтарэс — аграпрамысловая галіна, навука і тэхналогіі, гуманітарнае вымярэнне”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Алжырам усталяваныя ў 1995 годзе.
Паводле даных амбасады Беларусі ў Егіпце, якая адказвае ў тым ліку за прадстаўленне інтарэсаў Мінска ў Алжыры, узаемны тавараабарот у 2021 годзе склаў усяго 1,01 млн долараў. Беларусь экспартавала калійныя ўгнаенні, канцылярскія тавары, газетную паперу, пакрыты ці прапітаны пластмасамі тэкстыль, паставак з Алжыра не было. Статыстыка па гандлі за 2022 і 2023 гады не прыводзіцца.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 28,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 студзеня тэмпературныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максімум месяца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка