Беларусь і РФ маюць намер супрацьдзейнічаць палітыцы ЗША і ЕС — Вальфовіч

10 верасня, Позірк. Беларусь і Расія маюць намер сумесна процідзейнічаць палітыцы ЗША, “недружалюбных дзяржаў НАТО і ЕС”, палажэнне аб гэтым змяшчаецца ў праекце Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы, заявіў у апублікаваным 9 верасня інтэрв’ю часопісу “Нацыянальная абарона” (РФ) дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, бакі распрацавалі “прынцыпова новы дакумент як па структуры, так і па зместу”. Ён змяшчае “сучасныя прыярытэтныя напрамкі забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы”.
Дакумент “захоўвае магчымасць для прагматычнага ўзаемадзеяння з асобнымі дзяржавамі, нягледзячы на іх блокавы статус”. У дакуменце змяшчаецца палажэнне аб “дэструктыўнай дзейнасці НАТО на прасторы СНД”, дадаў Вальфовіч.
У ходзе работы былі ўлічаны “ключавыя навелы” Канцэпцыі нацбяспекі Беларусі, у прыватнасці — абарона інстытута традыцыйнай сям’і як саюза жанчыны і мужчыны па нараджэнні, пераадоленне дыспрапорцый рэгіянальнага развіцця, павышэнне ўзроўню сацыяльнай адказнасці бізнес-супольнасці і шэраг іншых, сказаў ён.
У падрыхтоўцы праекта, паводле слоў Вальфовіча, бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых дзяржаўных органаў, а таксама вядучыя вучоныя і эксперты Беларусі і РФ.
Перамовы па падрыхтоўцы праекту Канцэпцыі пачаліся ў Маскве 30 кастрычніка 2023 года.
25 чэрвеня 2024 года міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на сустрэчы са спікерам Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у Мінску заявіў, што перад бакамі стаіць задача адобрыць канцэпцыю і дагавор аб гарантыях бяспекі СД у снежні на Вышэйшым дзяржсавеце, калі будзе 25-годдзе Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. “Гэта будзе моцны наступны крок, які працягвае дзейнасць Рэгіянальнай сумеснай групоўкі войскаў і размяшчэнне нестратэгічнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі”.
У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расія павінна абараняць яе як уласную тэрыторыю, заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка 2023 года на сустрэчы ў Мінску з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу (з 12 траўня 2024-га — сакратар Савета бяспекі РФ).
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка