Мінск 20:11

У жніўні больш за ўсё падаражэлі капуста, агуркі, цытрусавыя

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

11 верасня, Позірк. У тройку лідараў па падаражэнні ў жніўні 2024 года ўвайшлі белакачанная капуста (+20,74%), свежыя агуркі (+17,14%) і цытрусавыя (+14,21%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.

Значней за ўсё патаннелі за месяц свежыя памідоры (-30,44%), буракі (-28,81%) і морква (-25,69%).

Сярод не сезонных харчовых тавараў прыкметней за ўсё кошты павялічыліся на кетчуп (+3,83%), цукеркі, глазураваныя тлушчавай глазурай (+3,15%), і кава молатая (+3,14%).

Лідары па падаражэнні сярод нехарчовых тавараў — жывыя зрэзаныя кветкі (+4,93%), дэзадарант (+2,77%) і фарба для валасоў (+2,68%).

Сярод паслуг хутчэй за ўсё даражэлі страхаванне легкавога аўтатранспарту (+4,84%), паветраны транспарт (+4,46%) і таксі (+3,32%).

За восем месяцаў 2024 года больш за ўсё падаражэла таксама сезонная плодаагароднінная прадукцыя: бульба (+70,37%), белакачанная капуста (+46,45%) і морква (+33,50%). Лідары сярод іншых харчовых тавараў: аліўкавы алей (+20,13%), какава-парашок (+14,70%), гарох і фасоля (+13,82%).

У групе нехарчовых тавараў больш за ўсё павялічыліся цэны на штомесячныя часопісы (+14,46%), наборы корпуснай мэблі (+9,58%) і гарнітуры для пярэдняга пакоя (+9,54%).

Сярод паслуг значней за ўсё падаражэлі міжнародны турызм (+19,20%), абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі (+18,60%) і карыстанне ліфтамі (+17,21%). Патаннелі толькі рытуальныя паслугі (-5,85%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: