Швецыя працягне падтрымліваць беларускія дэмсілы, заяўляе АПК

12 верасня, Позірк. Пра далейшую “праактыўную палітыку па падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі” з боку Стакгольму было заяўлена на сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з амбасадарам Швецыі ў Польшчы Андрэасам фон Бекератам, паведамляе прэс-служба АПК.
Паводле сцвярджэння палітычнай структуры, дыпламат запэўніў суразмоўцу, што з улікам змены кіраўніцтва МЗС Швецыі (10 верасня ведамства ўзначаліла Марыя Стэнэргард) гэты падыход не зменіцца.
Адзначаецца, што Латушка перадаў шведскаму боку інфармацыю пра запланаваныя рэжымам у Мінску “безвыбары” (так дэмсілы называюць прэзідэнцкія выбары 2025 года), працяг і ўзмацненне рэпрэсій супраць беларусаў, падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны з боку Аляксандра Лукашэнкі, а таксама “пра ролю дэмакратычных інстытутаў і адзінства большасці прадстаўнікоў дэмсіл Беларусі, якое было падкрэслена падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” у Вільнюсе”.
Спікер Каардынацыйнай рады (КР) Анжаліка Мельнікава, якая ўзяла ўдзел у сустрэчы, паводле інфармацыі АПК, узняла пытанне пра міграцыйную палітыку Швецыі і магчымыя крокі, якія маглі б палепшыць сітуацыю з атрыманнем міжнароднай абароны беларускімі ўцекачамі. Яна таксама падкрэсліла, што КР зацікаўленая ў пашырэнні супрацы з парламентам Швецыі.
11 верасня кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская, віншуючы Стэнэргард з прызначэннем на пасаду шведскага міністра замежных спраў, выказала жаданне сумесна працаваць “дзеля дэмакратычнай і мірнай будучыні Беларусі”. Палітык таксама падзякавала Швецыі “за моцную падтрымку беларусаў”, іх “еўрапейскіх памкненняў і барацьбы за свабоду”.

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


