Хрэнін не лічыць Расію вінаватай у развязванні вайны супраць Украіны, але супярэчыць Лукашэнку ў трактоўцы падзей
14 верасня, Позірк. “Скажаючы першапрычыны самога канфлікту, некаторыя лічаць, што гэта Расея вінаватая [у развязваньні вайны супраць Украіны]. А ўсе першапрычыны ідуць менавіта ад так званага калектыўнага Захаду”, — заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у інтэрв’ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая.
Яго тэкст прыводзіць прэс-служба ведамства.
Хрэнін “са шкадаваннем” адзначыў, што не бачыць “нейкіх пазітыўных напрамкаў да разрадкі гэтай сітуацыі”.
Ён абвінаваціў Захад у “напампоўванні ўзбраеннем Украіны”.
На думку кіраўніка ведамства, для правядзення мірных перагавораў патрэбна роўнасць дагаворных бакоў: “Мы пакуль яго не назіраем”.
“Іншая важная ўмова для перамоваў — самастойнасць перагаворшчыкаў. Яе пакуль мы таксама не бачым”, — сцвярджае Хрэнін.
“Ну і трэцяя ўмова, таксама вельмі важная, — гэта давер, якога, на жаль, зараз няма. Яскравы прыклад — Мінскія пагадненні. Тыя палітыкі, якія іх падпісвалі, адкрыта заявілі, што гэта быў падман. Гэта было зацягванне часу”, — сказаў міністр.
Ён таксама абвінаваціў Кіеў у правядзенні супраць Мінска разведкі, ажыццяўленні “правакацый у выглядзе парушэння нашай дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы рознымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі” і падрыхтоўцы “розных экстрэмісцкіх фарміраванняў з так званых збеглых беларусаў” для “захопу ўлады сілавым шляхам”.
Хрэнін накіравіўся ў Кітай 11 верасня. Ён прыняў удзел у 11-м Пекінскім Сяншаньскім форуме па пытаннях бяспекі.
Адметна, што агучаная ім пазіцыя па Мінскіх пагадненнях 2014 года супярэчыць словам Аляксандра Лукашэнкі.
“Аказваецца, сабраліся, каб падмануць Расію. Ну яны зараз так кажуць, на Захадзе. Усё гэта бздура. Ніхто тады не збіраўся, каб некага падмануць. Усе разлічвалі, што пытанне будзе вырашанае”, — заявіў ён 12 верасня на “сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Беларусі”.
“Гэта ўжо зараз модна, таму яны так заяўляюць. Хлусяць. І Меркель гэтая, і Аланд (экс-прэзідэнт. — “Позірк”.), які француз, прыязджаў. Усе яны з сур’ёзнымі намерамі прыяжджалі. Нармальна дамовіліся. Дык яны ж пахерылі, яны ж не сталі вырашаць гэтыя пытанні па дамоўленасцях — украінцы” (цытата паводле відэа ў тэлеграм-канале “Пул Первого”).
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, на думку Лукашэнкі, “да вайны давёў”.
Наратаваўшы аб тым, што Захад “падмануў” Расію, падпісаўшы Мінскія пагадненні, з’явіўся ў пракрамлёўскіх СМІ пасля выказвання экс-канцлера ФРГ Ангелы Меркель.
У інтэрв’ю Die Zeit, апублікаваным 7 снежня 2022 года, яна сказала: “Мінскія дамовы 2014 года былі спробай даць час Украіне. Яна таксама выкарыстоўвала гэты час, каб стаць мацней, як вы можаце бачыць сёння. Украіна 2014/15 — гэта не Украіна сёння” (цытата паводле Deutsche Welle).
Меркель выказала сумненне, што тады краіны НАТО “маглі зрабіць столькі, колькі робяць зараз для дапамогі Украіне”.
24 лютага 2022 года Расія пры падтрымцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка