Мінск 18:09

У аўтамабільнай аварыі ў Ляхавіцкім раёне загінула два чалавекі, адзін цяжка траўмаваны

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

16 верасня, Позірк. Два чалавекі загінула, адзін цяжка траўмаваны ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася каля 11:00 16 верасня ў Ляхавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 48-гадовы кіроўца “Аўдзі” не зладзіў з кіраваннем на 27-м кіламетры аўтадарогі Н-794 (Ляхавічы — Крывошын — Свяціца), выехаў на сустрэчную паласу, затым у кювет. Аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Кіроўца і пасажыр памерлі на месцы, яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваны.

“На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група”, — гаворыцца ў паведамленні.

Ведамства нагадвае, каб пазбегнуць аварый і знізіць цяжкасць іх наступстваў кіроўцам “варта выбіраць бяспечную хуткасць, не рабіць рэзкіх манеўраў, а ўсе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпіленыя рамянямі бяспекі”.

Падзяліцца: