Лукашэнка забараніў фізічным асобам і ІП гандляваць крыптавалютай па-за беларускімі біржамі

18 верасня, Позірк. Забарона на куплю і продаж крыптавалюты па-за беларускімі крыптабіржамі (крыптаабменнікамі) прадугледжаная указам Аляксандра Лукашэнкі № 367 “Аб абарачэнні лічбавых знакаў (такенаў)”.
Дакумент падпісаны 17 верасня, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Дзеянне ўказа распаўсюджваецца на “фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў — рэзідэнтаў ПВТ”, гаворыцца ў паведамленні.
“Дакумент прыняты ў мэтах павышэння абароненасці грамадзян пры здзяйсненні здзелак з лічбавымі знакамі (такенамі), а таксама выключэння магчымасці ўключэння крыптавалюты ў ашуканскую і іншую супрацьпраўную дзейнасць”, — адзначае прэс-служба.
Сцвярджаецца, што ўказ “будзе спрыяць развіццю празрыстага і кантраляванага абарачэння лічбавых знакаў (такенаў), у першую чаргу крыптавалюты, і прадухіленню вываду з краіны выкрадзеных з банкаўскіх рахункаў грамадзян грашовых сродкаў шляхам іх абмену на крыптавалюту на замежных крыптапляцоўках”.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
У тэксце дакумента гаворыцца, што ўрад да 1 чэрвеня 2025 года павінен унесці прапановы па “ўсталяванні адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў гэтага ўказа”.
У Беларусі дзейнічае некалькі крыптабірж, створаных у асноўным пры падтрымцы Парка высокіх тэхналогій (ПВТ): Currency, Bynex, Free2ex, Whitebird і інш.
Сілавыя органы Беларусі рэгулярна даюць справаздачу аб раскрыцці злачынстваў, уключаючы махлярства, з дапамогай крыптавалюты.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі, пачатыя ўладамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, заахвоцілі тысячы беларускіх грамадзян аказваць грашовую падтрымку ахвярам пераследу. Частка ахвяраванняў фондам салідарнасці і іншым ініцыятывам ажыццяўляецца з дапамогай крыптавалюты. Улады пераследуюць ахвярадаўцаў у крымінальным парадку.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–15 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+