Мінск 02:37

У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

19 верасня, Позірк. 241 тэмпературны рэкорд зафіксаваны на беларускіх метэастанцыях у жніўні (84) і з пачатку верасня (157), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

Падчас цяперашняй хвалі вельмі цёплага надвор’я перапісана 165 максімумаў (з 30 жніўня). З 12 верасня яны рэгіструюцца штодня (у агульнай складанасці 108).

Мінулым днём, 18 верасня, перакрыта 12 экстрэмумаў — пераважна ў Віцебскай, на поўначы Мінскай і Гродзенскай абласцей.

19 верасня Белгідрамет прагназуе да 27 градусаў. Рэкорд дня — 29 градусаў у Мінску (у 1975 годзе). 20 верасня чакаецца да 26, 21-га — да 25, 22-га — да 23. Пры гэтым ноччу паветра месцамі будзе ахалоджвацца да 3 градусаў вышэй за нуль.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: