Мінск 17:34

Беларусі і РФ патрэбная прававая аснова для ўзаемнага медзабеспячэння грамадзян, лічыць кіраўнік “саюзнага парламента”

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

23 верасня, Позірк. Неабходна выпрацаваць “агульную прававую базу, каб меддапамогу ў абедзвюх краінах маглі атрымліваць” як беларускія, так і расійскія грамадзяне, такое меркаванне выказаў кіраўнік Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін 23 верасня ў Магілёве.

“Менавіта такую задачу ставяць кіраўнікі нашых дзяржаў — і Уладзімір Пуцін, і Аляксандр Лукашэнка, — цытуе расійскага чыноўніка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі. — Дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў краін павінны быць заканадаўча забяспечаныя. Павінна быць сфармавана прававая аснова, калі любы грамадзянін і Беларусі, і Расіі мог бы звярнуцца за дапамогай, кансультацыяй да вузкага спецыяліста, нягледзячы на тое, што ў яго грамадзянства адной ці іншай краіны, улічваючы, што мы будуем Саюзную дзяржаву”.

“Таму наша задача сёння, вывучыўшы праблемы, разам з прадстаўнікамі выканаўчай улады выпрацаваць рашэнні, іх адлюстраваць, магчыма, у мадэльных законах і гарманізаваць заканадаўства, выйсці на агульныя стандарты аказання меддапамогі”, — дадаў Валодзін.

Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.

Спалучэнне дзвюх краін інтэнсіфікавалася ў 2020 годзе — пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, калі Масква падтрымала Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў 2022-м — пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, калі рэжым у Менску надаў Крамлю тэрыторыю для нападу і стаў усяляк спрыяць яе агрэсіўным дзеянням.

Беларусь і РФ сталі імкліва збліжацца ў палітычным, вайсковым і эканамічным плане на фоне ўведзеных супраць іх дэмакратычнымі краінамі маштабных санкцый.

Беларусь і РФ падпісалі мемарандум аб супрацы ў галіне медыцыны катастроф

23 верасня, Позірк. Мемарандум аб супрацы ў галіне медыцыны катастроф падпісалі 23 верасня ў Магілёве міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў і яго расійскі калега Міхаіл Мурашка. У рамках пагаднення, адзначае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, бакі маюць намер абменьвацца досведам і інфармацыяй …
Падзяліцца: