Мінск 16:55

Беларус і тры расіяніны затрыманы ў Чадзе — МЗС РФ

Нджамена
Ілюстрацыйнае фота: Ken Doerr / wikimedia.org

24 верасня, Позірк. Пра затрыманне ў Рэспубліцы Чад грамадзяніна Беларусі і трох грамадзян Расіі паведамляе Міністэрства замежных спраў РФ.

Паводле даных знешнепалітычнага ведамства, 19 і 21 верасня ў Нджамене — сталіцы гэтай дзяржавы ў Цэнтральнай Афрыцы (мяжуе з Камерунам, Лівіяй, Нігерыяй, Нігерам, Суданам і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай) — узяты пад варту беларус Дзенісевіч А. А., расіяне Шугалей М. А., Суэйфан С. Хасан Алі, Цароў Е. І.

Прычыны затрымання, а таксама тое, кім з’яўляюцца гэтыя людзі, не паведамляюцца.

Амбасада РФ з Чадзе “неадкладна звязалася з мясцовымі органамі для праяснення сітуацыі”.

“Па лініі МЗС Расіі зробленыя неабходныя крокі ў інтарэсах найхутчэйшага вызвалення расіян і беларуса. Падтрымліваецца шчыльны кантакт з кампетэнтнымі ўладамі ў Нджамене і амбасадарам Чада ў Маскве для дасягнення гэтай мэты”, — гаворыцца ў паведамленні.

10 снежня 2020 года ТАСС паведамляў, што “расійскія грамадзяне, супрацоўнікі Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў Максім Шугалей і Самэр Хасан Алі Суэйфан, затрыманыя ў 2019 годзе ў Лівіі, вызваленыя з турмы”.

Падзяліцца: