Мінск 13:20

Пасля 2020 года ў Беларусі расце колькасць звольненых за “прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны”

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

24 верасня, Позірк. У студзені — ліпені 2024 года ў Беларусі за “прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны” было звольнена 22.173 работнікі — на 6,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2020-га (20.733), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За тыя ж месяцы 2021 года на гэтых падставах пазбавілася працы 21.200 чалавек, 2022-га — 21.300, 2023-га — 21.786.

У беларускай эканоміцы ў ліпені 2024 года было занята 4 млн 114,9 тыс. чалавек — на 0,3% менш (-14,2 тыс.), чым у студзені, і на 0,8% менш, чым у ліпені 2023-га (-32,1 тыс.), сведчыць праведзены Позіркам аналіз звестак Белстата.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: