Санслужба заклапочаная ростам выпадкаў масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі

24 верасня, Позірк. За першую палову 2024 года па антырабічную дапамогу звярнуліся 166 чалавек, якія мелі кантакт з хворымі на шаленства жывёламі, паведаміла на прэс-канферэнцыі 24 верасня ў Мінску загадчыца аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анастасія Ляшкевіч.
“Мы заклапочаныя ростам выпадкаў масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі, калі пакутуе пяць і больш чалавек”, — сказала яна.
Ляшкевіч адзначыла, што “чым раней распачата імунізацыя пасля кантакту з жывёлай, тым меншая рызыка ўзнікнення нейкіх сумных наступстваў”. “Калі жывёла ўкусіла ці падрапала, неабходна прамыць рану вадой з мылам, апрацаваць антысептыкам і неадкладна звярнуцца ў арганізацыю аховы здароўя па месцы жыхарства з мэтай правядзення курсу прышчэпак”, — падкрэсліла спікер.
Калі гэта магчыма, за жывёлай, якая нанесла пашкоджанне, варта назіраць на працягу 10 дзён ад моманту кантакту. Ад таго, ці будзе яно здаровае, залежыць працягласць курса лячэння пацярпелага. Паводле яе слоў, без указання ўрача перарываць курс вакцынацыі не варта.
Ляшкевіч заклікала пазбягаць кантакту з бездагляднымі жывёламі.
Зарэгістравана два выпадкі масавых кантактаў з хворымі на шаленства жывёламі. У адным выпадку гэта быў бяздомны сабака са шчанюкамі. Ён жыў у дачным пасёлку, дзе яго падкормлівалі. У другім выпадку некалькі чалавек кантактавала з хворым на шаленства хатнім шчанюком хаскі, якога своечасова не прышчапілі.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


