Мінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах

15 сакавіка, Позірк. Шосты дзень запар у Беларусі абнаўляюцца тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
14 сакавіка абнавіліся лакальныя максімумы ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Магілёве і яшчэ на 23 метэастанцыях з 48, да архіваў якіх ёсць доступ. Пры гэтым у Гродне перапісаны рэкорд, які трымаўся больш за паўстагоддзя. Яшчэ на трох станцыях гістарычныя рэкорды дня паўтарыліся.
У сталіцы паветра прагрэлася да 13,7 градуса цяпла (12,3 у 2023 годзе), У Брэсце, дзе разам з Высокім было найцяплей, — да 17,1 (17 у 2023-м), у Гродне — да 16,1 (14 у 1972-м), Магілёве — да 12,8 (10,6 у 2014-м), Віцебску — да 12,6 (11,4 у 2017-м).
Абсалютны рэкорд дня выстаяў (17,7 у 2002 годзе ў Брагіне).
З 9 па 14 сакавіка зафіксавана 99 лакальных і адзін абсалютны рэкорд (12 сакавіка ў Кобрыне — 18,8 градуса супраць 17,8 у 2002 годзе ў Лельчыцах).
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаЦерашковіч: "Рускія дамы" ў Беларусі займаюцца легітымізацыяй агрэсіі супраць УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года пабудавана на 26,2% менш кватэр, чым за аналагічны леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



