Амбасада ў Сірыі нагадала аб рэкамендацыі МЗС не наведваць Ліван
25 верасня, Позірк. Амбасада Беларусі ў Сірыі нагадала 25 верасня на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” аб рэкамендацыі беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Ліван.
З рэкамендацыяй 31 ліпеня выступіла Міністэрства замежных спраў.
Устрымацца ад паездак у Ліван дыпламаты рэкамендуюць “у сувязі з абвастрэннем вайскова-палітычнага становішча”. Беларусам, якія пражываюць або знаходзяцца цяпер у гэтай краіне, рэкамендавана пакінуць яе “камерцыйнымі рэйсамі”.
“У выпадку немагчымасці выкарыстоўваць існуючыя авіязносіны, рэкамендуем пераехаць на больш бяспечныя тэрыторыі, у прыватнасці, грамадзянам, якія знаходзяцца ў паўднёвых рэгіёнах Ліванскай Рэспублікі”, — гаворыцца ў паведамленні амбасады.
Дыпмісія адзначае, што суайчыннікам у Ліване “неабходна няўхільна прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых уладаў, выконваць правілы асабістай бяспекі, а таксама заставацца ў кантакце з беларускімі дыпламатамі ў Сірыі”.
Раней з такім жа напамінам да беларусаў звярнулася амбасада ў Ізраілі.
17 верасня 2024 года ў Ліване і Сірыі ўзарваліся пэйджары, якія выкарыстоўвалі актывісты шыіцкай групоўкі “Хізбала”. 18 верасня ў Ліване ўзарваліся рацыі і іншыя бесправадныя прылады сувязі, якія таксама выкарыстоўвалі члены “Хізбалы”. У краіне заяўлена пра дзясяткі забітых і тысячы параненых.
19 верасня ВПС Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) ажыццявілі масіраваную атаку на аб’екты “Хізбалы”. 20 верасня ў Бейруце ў выніку авіяўдару ЦАХАЛа былі ліквідаваныя камандуючы спецназам “Хізбалы” Ібрагім Акіл і іншыя камандзіры.
21–22 верасня ЦАХАЛ павялічыў інтэнсіўнасць удараў па цэлях у Ліване.
23 верасня пачалася новая фаза вайны: былі атакаваныя тысячы цэляў, Міністэрства аховы здароўя Лівана паведаміла пра сотні забітых і тысячы параненых. Ваенная аперацыя ў Ліване атрымала назву “Стрэлы поўначы”. Начальнік Генштаба Ізраіля пазначыў яе мэтай знішчэнне баявой інфраструктуры, якая выкарыстоўваецца баевікамі “Хізбалы”, а таксама вяртанне жыхароў паўночных раёнаў Ізраіля ў свае дамы, якія яны былі вымушаныя пакінуць у выніку пастаянных ракетных абстрэлаў (паводле даных ізраільскага боку, з кастрычніка мінулага года з Лівана было выпушчана не менш 7.000 ракет), а таксама запускаў беспілотных лятальных апаратаў з тэрыторыі Лівана.
Адначасова працягваецца распачатая ў кастрычніку мінулага года ваенная аперацыя Ізраіля ў сектары Газа, якая стала адказам на напад тэрарыстаў групоўкі ХАМАС на ўдзельнікаў музычнага фестывалю, які праходзіў 7 кастрычніка каля мяжы Ізраіля з сектарам. У выніку тэрарыстычнай атакі ў Ізраілі загінула 1,2 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку трое грамадзян Беларусі; пацярпела 7,3 тыс.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+