Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек

27 верасня, Позірк. Яшчэ сем чалавек прызнана палітвязнямі беларускімі праваабарончымі арганізацыямі, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай 27 верасня на сайце цэнтра “Вясна”.
Пяць з іх па выніках закрытых судовых пасяджэнняў прыгавораныя да пазбаўлення волі. Гэта Сяргей Ботвіч (арт. 3581 КК — “агентурная дзейнасць”; тэрмін невядомы), Дзмітрый Шлетгаўэр (арт. 358 — “шпіянаж” і 3614 — “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”; тэрмін невядомы), Сяргей Бойка (арт. 3581), а таксама Аксана і Дзмітрый Малочка (арт. 356 — “здрада дзяржаве”; 8 і 12 гадоў зняволення адпаведна).
Яшчэ двое — Аляксей Клюшнічэнка і Сяргей Белы — знаходзяцца пад вартай у чаканні суда.
Клюшнічэнка абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцыям), іншым дзеянням, скіраваным на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) і 368 (абраза прэзідэнта).
Беламу ставіцца ў віну здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных арт. 130, 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), 368 і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Праваабаронцы патрабуюць перагледзець вынесеныя ў дачыненні да гэтых грамадзян прыгаворы або меру стрымання, вызваліць іх; неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перагледзець палітычна матываваныя выракі і спыніць рэпрэсіі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
На 27 верасня ў Беларусі 1.329 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
- ГрамадстваСвятар БПЦ: Сёння прапанаваць жанчыне вярнуцца да Kinder, Küche, Kirche — гэта з вобласці фантастыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАбмяркоўваецца пытанне аб магчымасці дзвюх бясплатных працэдур ЭКА замест адной — член ПП НСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусь захоўвае "лідарства" па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні — даклад СЕ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКадравае пытанне ў сельскай мясцовасці абвастраецца з кожным годам — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь імпартуе 95% насення цукровых буракоў — Мінсельгасхарч (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка