Маці і сын загінулі на пажары ў Івацэвіцкім раёне
24 красавіка, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 23 красавіка да 6 гадзін 24 красавіка) на пажарах загінула два чалавекі, вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Увечары 23 красавіка ў вёсцы Халоп’я Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці падчас тушэння агню былі знойдзеныя целы гаспадыні жылля (1937 года нараджэння) і яе сына (1968 г.н.).
Паводле даных МНС, у той жа дзень здарыліся пажары яшчэ ў двух сельскіх населеных пунктах.
У вёсцы Узбярэж Гродзенскага раёна “атрымаў атручэнне прадуктамі гарэння“ пенсіянер (1954 г.н.) — мужчына шпіталізаваны. У вёсцы Чкалава Гомельскага раёна знішчана чатыры гаспадарчыя пабудовы, пашкоджана тры жылыя дамы (з іх два выкарыстоўваюцца для сезоннага пражывання) і гаспадарчая пабудова. Пры самастойным тушэнні пажару атрымала апёкі гаспадыня аднаго з домаўладанняў (1960 г.н.) — ёй нададзеная меддапамога.
Як адзначаецца ў сутачнай зводцы, ліквідавана 24 лясныя пажары (на агульнай плошчы 25,2 га: па 7 — у Гомельскай і Мінскай абласцях, 4 — у Брэсцкай, па 3 — у Магілёўскай і Гродзенскай) і два тарфяныя (0,16 га), а таксама 42 узгаранні травы і кустоў (5,619 га).
Агулам за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі здарылася 27 пажараў, з пачатку года — 2.844 (за аналагічны перыяд 2025-га — 2.403; +18,4%).
На 24 красавіка, паводле звестак МНС, загінула 267 чалавек (230; +16,1%).
У 2025 годзе, згодна са данымі ведамства, ахвярамі пажараў стала 533 чалавекі (у 2024-м — 555, зніжэнне на 4%). Пры гэтым колькасць пажараў узрасла на 2,4% (з 6.208 да 6.354).
“Позірк“ неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння.
Згодна з тлумачэннем ведамства, часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца, што смерць наступіла не з-за пажару. Наадварот, як заявіла МНС, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля таго, як чалавек памёр.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026-га пабудавана кватэр удвая менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


