З-за моцнага ветру траўмавана 2 чалавекі, у тым ліку дзіця, пашкоджана 3 аўтамабілі, пацярпела 16 населеных пунктаў

24 красавіка, Позірк. Два чалавекі, у тым ліку дзіця, атрымалі траўмы 23 красавіка праз моцны вецер, паведамляе МНС са спасылкай на аператыўныя звесткі.
У Чэрыкаве (Магілёўская вобласць) лістом шыферу, які сарваўся з даху інтэрната, траўмаваная дзяўчынка 2013 г.н.
У Доўску (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у выніку падзення дрэва на легкавы аўтамабіль траўмаваны мужчына 1966 г.н., які знаходзіўся каля яго.
Абодвум пацярпелым нададзеная медыцынская дапамога, адзначаецца ў паведамленні МНС.
Вецер, парывы якога дасягалі 29 м/с, нанёс шкоду 16 населеным пунктам: 11 — у Магілёўскай вобласці, 2 — у Віцебскай, 2 — у Гомельскай, 1 — у Мінскай.
Пашкоджаныя дахі 4 жылых дамоў, 4 аб’ектаў сацкультбыту, 1 вытворчага і 7 сельскагаспадарчых будынкаў.
Упала не менш за 49 дрэў: 41 — у Магілёўскай вобласці, па 2 — у Віцебскай і Мінскай, па 1 — у Брэсцкай і Гомельскай.
Дрэвы, якія падалі, пашкодзілі 3 аўтамабілі — па 1 у Мінску, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
“Таксама фіксаваліся перыядычнае парушэнне электразабеспячэння населеных пунктаў, якое аператыўна ўстаранялася аварыйнымі брыгадамі, і затрымка ў руху ў выніку падзення дрэва на чыгуначныя шляхі 1 дызель-цягніка ў Магілёўскай вобласці“, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


