Мінск 10:29

Разгляд скаргі праваабаронцы Кісляка на адмову ў наданні прытулку ў Грузіі прызначаны на 30 кастрычніка

Архіўнае фота: "Позірк"

30 верасня, Позірк. Скаргу праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову ў наданні палітычнага прытулку ў Грузіі пачнуць разглядаць праз месяц.

“Сёння мая скарга прынятая ў вытворчасць, — паведаміў ён “Позірку”. — Суддзя прызначыла першае пасяджэнне, яно пройдзе 30 кастрычніка ў Тбіліскім гарадскім судзе. Бакам прапанавана прадставіць усе матэрыялы, у тым ліку дэпартаменту па міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў”.

Праваабаронца звярнуўся ў спецыялізаванае бюро, дзе яму бясплатна дапамаглі скласці скаргу і прызначылі адваката, які будзе прадстаўляць яго інтарэсы ў судзе. 

12 верасня Кісляк паведаміў “Позірку”, што Тбіліскі гарадскі суд зарэгістраваў яго скаргу на адмову ў наданні палітычнага прытулку ў Грузіі. Паводле яго слоў, на час абскарджвання ён можа легальна знаходзіцца ў краіне.

У адмове гаворыцца, што заяўнік адпавядае крытэрыям, вызначаным Жэнеўскай канвенцыяй “Аб статусе ўцекача” і закону Грузіі “Аб міжнароднай абароне”. Аднак, на думку дэпартамента міграцыі МУС, “маюцца дастатковыя падставы для дапушчэння”, што яго знаходжанне ў Грузіі можа “супярэчыць інтарэсам краіны”.

У скарзе Кісляк папрасіў скасаваць рашэнне адмовіць у прытулку, надаць яму статус уцекача і прызнаць парушэнне правоў.

На думку мужчыны, сапраўднай прычынай адмовы з’яўляецца яго праваабарончая дзейнасць.

Паводле яго звестак, з 2022 года беларусы падалі больш 60 прашэнняў на атрыманне прытулку ў Грузіі, ужо маецца сама меней 12 адмоў.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: